«Я ў іх, а Ты ўва Мне. Каб былі з’яднаныя ў адно...» (Ян 17, 23).
У жніўні адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руху Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай). Удзельнікамі рэкалекцыі былі пары з Мінска, Барысава, Лагойска, Ракава, Хацежына і Негарэлага.
Тэма гэтых рэкалекцый прысвечана практыцы «Сужэнская малітва».
Хрыстус прысутнічае сярод сужэнцаў асабліва ў тыя моманты, калі яны моляцца разам. Яны не толькі аднаўляюць сваё «так» перад Богам, але і дасягаюць той глыбіні еднасці, якую можа даць толькі яднанне сэрцаў і думак у сакрамэнце сужэнства.
На рэкалекцыях кс. Алег Шпець распавёў пра малітву, якая яна павінна быць і чаму яна часам застаецца без адказу. Сям'я Маісеевых Віталій і Ганна пазнаёмілі ўдзельнікаў з практыкай " Сужэнская малітва ", паводле матэрыялаў END.
Як заўсёды падчас рэкалекцый была магчымасць споведзі, супольная малітва, святая імша, а таксама начная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта.
Разам весела згулялі у інтэлектуальную гульню “Што? Дзе? Калі?”, дзе праявілі свае веды Бібліі.
Нашы сем'і ўдзельнічалі у фэсте з нагоды свята Перамянення Пана, які адбыўся у Новай Мышы. Урачыстасць распачалася са святой Імшы, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Казімір Велікаселец.
Пасля Імшы пробашч запрасіў ўсіх прысутных на канцэрт і пачастунак, які клапатліва падрыхтавалі мясцовыя вернікі.
Гэта былі плённыя і вельмі цікавыя дні.
Запрашаем ужо ў кастрычніку таксама перажыць рэкалекцыі!
Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці