Знакомство с семьями Материй и Драздович

Семья Материй Александр и Лариса

Наша семья родилась в 1992 году. Познакомились мы в ресторане на Пасху, не долго встречались, поженились и повенчались в этом же году. Венчал нас отец Юзеф Пятушка в костеле ННПМ в Борисове. Готовились, как и все, очень волновались. Узнали про Рух из объявления отца Павла, а потом пригласила нас семья из костела. Мы шли общаться, становиться ближе к Пану и к друг другу. Кстати муж мой был православным, и у нас не стоял вопрос, где венчаться? Теперь мы очень рады, что узнали наши семьи с другой стороны, мы их очень любим. Пилотирующая наша пара Светлана и Володя Дробыш, внесли особый вклад в нашем развитии своей искренностью и верой. И всегда была поддержка нашего отца Федоровича. Далее мы хотели бы развиваться в суполках. Хвала Пану!!!!

 

 

Сямя Драздовіч Віталій і Анастасія

1. Падзялiцеся, калi ласка, гiсторыяй Вашага казання. Якой была первая сустрэча? Як зразумелi, што хочаце iсцi па жыццi далей разам?

Мы пазнаёміліся ў касцёле, хадзілі ў адну малітоўную групу. Пасля сумесных рэкалекцый Віталій запрасіў у тэатр, і так мы пачалі сустракацца. Абодва маліліся аб добрым мужы(жонцы) і атрымалі адказ, што менавіта адзін аднаго Бог нездарма паставіў на жыццёвым шляху.

2. Цi рыхтавалiся Вы да шлюбу? Якiм быў гэты дзень?

Да шлюбу мы рыхтаваліся ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне (родная парафія Насці). Гэта былі вельмі радасныя дні.

Насця: Я памятаю,што у дзень шлюбу  вусны балелі ад усмешкі.

Віталік: гэта быў асаблівы дзень ва ўсіх акалічнасцях, я хацеў каб усе было на ўзроўні, і не было сорамна перад гасцямі, а пасля Імшы мяне "адпусціла". Толькі пазней я зразумеў, што нараджэнне сям’і падобна як і нараджэнне дзіцяці: спачатку  шмат падрыхтоўкі, а як прытуліш гэтае маленцтва да сэрца, то ты самы шчаслівы бацька на свеце)

3. Дзякуючы каму вы даведалiся пра Рух ЭНД? Як вырашылi прыйсцi на первую сустрэчу-знаемства?

Пра ЭНД мы даведаліся якраз у дзень нашага шлюбу, бо Насцін хросны з жонкай была адной з першых пар, якія пачалі займацца ЭНД у Беларусі і Ен пазнаеміў нас з рухам. Таксама мы хадзілі ў сямейную пілігрымку ў Будслаў, якую арганізоўваў ЭНД. Але шлях наш у рух быў доўгі! Мы мелі досвід розных супольнасцяў, і толькі праз 13 год пасля шлюбу мы прыйшлі на першую сустрэчу, дзякуючы сужэнству Ермачонкаў Андрэю і Галіне, якія прапанавалі праводзіць сустрэчы у нас у Барысаве.

4. Якiм быў для Вашага сужэнства час пiлатажу? Што асаблiва запомнiлася?

На час пілатажу выпалі і цяжкія здарэнні (трагічная смерць Насцінага бацькі, хвароба немаўляткі) і радасныя падзеі (нараджэння нашага шостага дзіцяці Альберта). У гэты час вельмі адчувалася малітоўная і сяброўская падтрымка суполкі.

5. Якi ў Вашага сужэнства зараз настрой?

Зараз мы распазналі, што Бог кліча нас развівацца ў ЭНДе, таму настрой баявы.

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 186 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091