4 чэрвеня ў Мiнску адбылася сустрэча Экiпы Рэгiена Беларусь. Сустрэча распачалася святой Iмшой у касцеле Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыi.
Першая частка сустрэчы была прысвечана агульнаму агляду сiтуацыю у Рэгiене i распрацоўке плана мерапрыемстваў руху END на летнi перыяд. Асаблiвая ўвага была накiравана на арганiзацыю Дней Сектараў END. Плануецца, што Дзень Паўдневага Сектара адбудзецца 30 лiпеня, а Дзень Паўночнага Сектара - 13 жнiўня. Месцы правядзення мерапрыемстваў будуць вызначаны ў блiжэйшы час.
У гэтым годзе пад час гэтых мерапрыемстваў адбудзецца ўрачыстая перадача адказнасцi пар Сектараў. Плануецца, што Алена i Генадзь Манчынскiя (Мінск) перададуць адказнасць за Паўночны Сектар Алене i Валерыю Шымак (Мінск). Адказнасць за Паўдневы Сектар ад Наталлі i Сяргея Бобка (Ганцавічы) перайдзе да Святланы i Iгара Каржак (Нясвіж). Просiм сем'i руху ужо зараз запланаваць на гэтыя даты ўдзел у святочных сустрэчах руху ў Сектарах.
Другая частка сустрэчы была накiравана на састаўленне медыя-плана i абмеркаванне новага прэзентацыйнага матэрыяла «Лiст да святара». Вельмi просiм падтрымаць iнфармацыйныя пары Святлану i Уладзiмiра Дробыш (адказныя за прэзентацыю руху) i Каццярыну i Яўгена Мацюшчанка (адказныя за сайт i медыя-сеткi) y iх новых iнiцыятывах сваiм актыўным удзелам. Таксама нагадваем пра запiс на рэкалекцыi. Ганна i Вiталiй Маiсеевы ўжо агучылi тэму рэкалекцый гэтага году – «Сужэнская малiтва» i заклiкаюць усiх да сваечасовага запiсу.
Хочам выказаць асаблівую падзяку Алене і Генадзю Манчынскім, якія пад час свайго служэння, сабралі каманду па перакладзе і друку серыі інфармацыйных буклетаў “Пункты высілку END”. Спадяемся, гэты праект таксама будзе дапамогай сужэнствам END на шляху да святасці.
Дзякуем духоўнаму дарадчыку Рэгіена кс. Андрэю Сіповічу за гасцінны прыем Экіпы Рэгіена ў Мінску і ўзмацняючыя словы падтрымкі.
Добрага адпачынка!
Будзем вельмі рады сустрэчам у Будславе і на Днях Сектараў!
Хвала Пану!
Адказная пара за Рэгіен END Беларусь,
Аліна і Максім Угорыч.