Хвала Хрысту!
Адбылася выніковая сустрэча Паўночна Сектара на заканчэнне фармацыйнага году 2021-2022. У Мінск прыехалі прадстаўнікі амаль усіх экіп, сувязныя пары. Агульная колькасць удзельнікаў саставіла 18 чалавек (яшччэ дзесятак дзяцей чакалі сваіх бацькоў у суседнім пакоі). Сустрэча была радаснай яшчэ і таму, што доўгі час не бачыліся ўжывую.
Адказныя пары распавялі аб жыцці Экіп з верасня мінулага году, узгадалі цяжкасці, якія прыйшлося пераадолець, падзяліліся радасцю поспехаў, якіх удалося дасягнуць. У шчырай і адкрытай размове агучылі праблемы, якія варта прыняць да ўвагі.
Сувязныя пары распавялі аб радасці сумеснай малітвы з іншымі экіпамі падчас іх наведвання, але і аб горычы таго, што па розных прычынах за год ні разу не атрымалася спаткацца з некаторымі даручанымі экіпамі.
Адказная пара Сектара распавяла аб мерапрыемствах у бягучым фармацыйным годзе, якія ўжо адбыліся, аб дзейнасці экіпы сектара па забеспячэнні экіпаўцаў неабходнымі матэрыяламі, падзялілася радасцю аб заканчэнні пілатажа ў трох экіпах, з якіх 14 сужэнстваў плануюць прыняць Карту у бліжэйшы час, падвяла вынікі працы ў экіпах па дадзеным бягучага маніторынгу: тры сужэнствы (Антановічы, Мелешкевічы і Шымакі) атрымалі прызы за вернасць харызмату Руху – гэта прыз таму, хто быў на кожнай сустрэчы экіпы, пастаянна выконваў усе канкрэтныя пункты высілку і не прапусціў ніводнага сумеснага мерапрыемства на узроўні Сектара, заахвоціла да актыўнага ўдзелу ў наступным мерапрыемстве – Дні Сектара, які запланаваны на 13.08.2022 і на які запрашаем сяброў з Паўднёвага Сектару.
Святар-духоўны дарадчык Сектара кс. Алег зрабіў падсумаванне, азначыў развіццё Сектара як станоўчае, адказаў на пытанні, даў практычныя парады і ўдзяліў благаславенне на далейшы шлях за Хрыстом у еднасці з Рухам і Касцёлам.
Усе выразілі надзею на сустрэчу ў пілігрымках і рэкалекцыях, якія Рух плануе ў летні час і напоўненыя радасцю раз’ехаліся да дому.