Aдбылося аплатковае спатканне руху END

8 студзеня ў касцёле Святых Сымона і Алены адбылося аплатковае спатканне руху END.  На мерапрыемства з'ехаліся сем'і і духоўныя дарадчыкі з розных куткоў нашай краіны.

Распачалося спатканне са Святой Імшы, у якой прынялі актыўны ўдзел сем'і. Падчас гаміліі кс. Андрэй Сіповіч падкрэсліў, якая бясконцая Любоў Бога да нас, што сам Валадар Сусветаў стаўся чалавекам, каб паказаць нам гэтую Любоў.

 

 

Працяг праграмы адбыўся ў ніжнім касцёле. Дзяленне аплаткам прайшло ў вельмі цёплай братэрскай атмасферы: віншаванні, пажаданні, падзякі, сонечныя ўсмешкі - сапраўды, тут сабралася адна вялікая сям'я!
Арганізатары падрыхтавалі цудоўную забаўляльную праграму: выконвалі заданні анёла, спявалі калядкі, танчылі, гулялі ў сняжкі. Завітаў на свята і Святы Мікалай з віншаваннямі і падарункамі для дзетак. Час прайшоў вельмі хутка і, цёпла развітаўшыся, пасля благаслаўлення кс. Пятра Шарко, вярталіся дадому шчаслівыя, падмацаваныя духоўна, з цудоўным настроем і моцнай пастановай быць сведкамі Божай Любові!

 


Тэкст: Таццяна і Мікалай Меляшкевічы
Фота: Наталля і Сяргей Бобка
 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 191 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091