26 верасня адбылася чарговая сустрэча адказных пар Паўночнага Сектара Руху Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай) Беларусі.
Вельмi пазытыўным момантам была прысутнасць усiх адказных пар Паўночнага Сектара ў адрозненнi ад сустрэчы ў маi 2021 года.
Пара, адказная за Паўночны Сектар, Генадзь і Алена Манчынскія, падзялілася навінамі і прапановамі па далейшаму развіццю Руху ў Сектары (падрабязней з гэтым адказныя пары азнаёмяць у часе блiжэйшай сустрэчы экiпы).
Таксама было нагадана пра неабходнасць праходжання рэкалекцый 15-17 кастрычніка ў Баранавiчах для сужэнстваў, якія яшчэ не удзельнічалi ў 2021 годзе.
Духоўны дарадчык кс. Алег Шпець SChr засяродзiў увагу на штодзённай малітве сем'яў ўнутры экiпы аб духоўным развiццi суполкi.
Усе прысутныя выказалі гатоўнасць да плённай працы.