24-25 верасня ў Негарэлым адбыўся I Калегіум Регіена Equipes Notre-Dame Беларусь. На сустрэчу прыбылі сужэнствы з Мінску, Нясвіжу, Ганцавіч, Негарэлага і Новай Мышы, якія нясуць адказнасць за розныя напрамкі развіцця руху у Беларусі.
Распачалася сустрэча cвятой Імшой у парафіі Перамянення Пана і вечарам памяці а. Анры Кафарэля. Гэтай супольнай малітоўнай сустрэчай сужэнствы руху вырашылі ушанаваць памяць заснавальніка руху з нагоды 25 гадавіны яго смерці.
Пад час Адарацыі сем’і мелі магчымасць паслухаць аўдыезапісы і пераклады тэкстаў заснавальніка руху і разам памалілісь аб яго хучшэйшай беатыфікацыі.
Другі дзень Калегіума быў прысвечаны тэме усталяванне моцнай сяброўскай сувязі паміж суполкамі.
Максім Угорыч падрыхтаваў канферэнцыю „Глабальная інтэгральнасць суполак Equipes Notre-Dame”, у якой нагадаў удзельнікам сустрэчы асновы структуры руху.
Пасля канферэнцыі адбылася прэзентацыя Сектароў END. Адказныя за Паўдневы і Паўночны Сектары падзяліліся звесткамі аб тым, як прайшоу мінулы фармацыйны год і агучылі планы на наступны.
У сваей канферэнцыі „Служэнне сувязной пары” Андрэй і Людміла Шкраба вылучылі і агучылі асноўныя прынцыпы усталявання сувязі паміж суполкамі з афіцыйнага дакумета руху „Cувязная пара”.
Павел і Людміла Чаган творча падышлі да падрыхтоўкі канферэнцыі „Ласка сувязі” і падзялілся сведчаннем аб тым, як служэнне у руху END уплывае на іх асабістае жыцце.
Таксама для сямей-удзельнікаў была арганізавана праца у групах для абмена вопытам на тэму пакорнага служэння.
Аліна Угорыч у канферэнцыі „Cлужэнне інфармацыйнай пары” паспрабавала разам з ўсімі ўдзенікамі сустрэчы знайсці шляхі стварэння пазітыўнага іміджа руху END у медыя-прасторы. А інфармацыйная пара руху, Каццярына і Яўген Мацюшчанка, прэзентавалі прататып новага сайта end.of.by.
На заканчэнне Калегіума духоўны дарадчык Рэгіену END кс. Андрэй Сіповіч звярнуўся да сямей з заклікам не губляць надзею і заставацца вернымі свайму пакліканню і служэнню.
Каб паглядзець больш фатаграфій ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці
Яшчэ больш фатаграфій ў добрай якасці можаце знайсці па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці