Зварот Пары суперрэгіёну на суполак ЭНД у сувязі з эпідэпіяй каронавіруса (пераклад)

Дарагія Сужанствы, дарагія Святары Духоўныя Дарадчыкі,

звяртаемся да вас у той момант, калі нас усіх напаўняе неспакоем нарастаючая эпідэмія каронавіруса. Два тыдні таму ўпершыню павінна было адбыцца пасяджэнне Міжнароднай Адказнай Экіпы (ERI) у Афрыцы, у Того.
У апошні момант гэтая сустрэча была адменена. Тыя сужанствы і святар, чыё падарожжа пралягала праз Парыж, павінны былі вярнуцца ў свае краіны, дзе іх чакаў прымусовы каранцін. Мы таксама адмянілі сустрэчу нашай адказнай экіпы супер-рэгіёну Польшча-Цэнтральная Еўропа. Абараніць сябе ад хваробы цяжка. Адзінае, што мы можам зрабіць, гэта звесці да мінімуму колькасць сустрэч з іншымі людзьмі. Гэта таксама адносіцца і да сустрэч суполак ЭНД.

Што мы можам зрабіць у гэтай сітуацыі? Можам рэалізоўваць нашыя пункты высілку. Можам прысвячаць значна больш часу малітве, разважанню Слова Божага, быць разам адзін з адным у нашых сужанствах і сем'ях. Мы можам больш падрабязна, чым звычайна, прачытаць і абмеркаваць фармацыйную тэму. Можам дастасаваць правілы жыцця да сітуацыі, у якой мы апынуліся. Экіпы ў Польшчы, якія павінны былі сустрэцца ў другой палове сакавіка, каб не губляць сувязь адзін з адным, арганізавалі сустрэчы праз Інтэрнэт. Мы, са свайго боку, папрасілі, каб красавіцкія сустрэчы перанеслі на другую палову красавіка. Калі эпідэмія будзе ліквідаваная, то сустрэчы адбудуцца. Калі не, то адбудуцца ізноў у інтэрнэт-форме. У сітуацыі, калі няма ніякіх перашкод, не належыць праводзіць анлайн-сустрэч. Аднак у гэтай канкрэтнай сітуацыі выразам нашай любові да іншых з'яўляецца абмежаванне кантактаў, каб не пераносіць хваробу і памяншаць верагоднасць страты блізкіх.
Мы памятаем вас у малітве. Уся Польшча кожны дзень у 20.30 адмаўляе Ружанец у інтэнцыі спынення гэтай эпідэміі. Сардэчна Вас вітаем, спадзеючыся, што ў хуткім часе мы зноў зможам сустрэцца і радавацца ўзаемнай прысутнасці.
Няхай благаславіці і аберагае Вас Бог. Няхай Маці Божая, апякунка нашага руху, вядзе вас да Езуса.

Хэлена і Павел Куколовічы
Пара адказная за супер-рэгіён Польшча-Цэнтральная Еўропа.

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 183 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім сектарам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

life :) (025) 759 13 62
МТС (029) 570 48 45
Vel.: (029) 968 26 06
Чакаем навіны на um5@tut.by