У НЯСВІЖЫ РАЗВІТАЛІСЯ З НАТАЛЛЯЙ ЛЯШКОВІЧ

( 1 Vote )

13 красавіка ў Нясвіжы адбылося пахаванне Наталлі Ляшковіч.

Наталля і Павел Ляшковіч - гэта першая адказная пара за рух ЭНД на Беларусі. Яны былі адным з першых сужэнстваў, якія неслі ахвярнае служэнне Богу ў развіцці руху ў нашай краіне.
Менавіта, дзякуючы супрацоўніцтву Наталлі і Паўла з кс. Эрвінам, былі створаны першыя суполкі Маці Божай, многія з якіх існуюць і дагэтуль.

Наталля і Павел Ляшковіч - гэта прыклад. Асабліва пад час закладання новых суполак, прэзентацый, пілатавання. Яны не шкадавалі на гэта служэнне ні часу, ні намаганняў. Ехалі, сустракаліся з новымі сем'ямі, расказвалі пра рух...
Дзякуем за гэта служэнне. Дзякуем за прыклад адвагі. Дзякуем, што сення можам быць таксама часткай гэтага руху.

Дарагі Павел, калі Вы прачытаеце гэты запіс, то хочам выказаць Вам ад усіх сямей суполак Маці Божай свае спачуванні і словы падзякі . Абяцаем Вам сваю малітву.

Хвала Пану!

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 115 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091