Хвала Хрысту!
Сёння ў 21:00 адбудзецца тэрміновы нечарговы сямейны вяночак!!!
Форма: стандартны вяночак да Божай Міласэрнасці.
Інтэнцыя: Аб Божай міласэрнасці і прабачэнні за ўчыненае і дапушчанае святатацтва над крыжамі ў Курапатах. А таксама аб мудрым вырашэнні складанай сітуацыі.
Запрашаем усе сем'і да супольнай малітвы.
"... калі двое з вас на зямлі згодна папрасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах". (Мц 18, 19)