Дарагія сябры, 9 снежня 2017 году на паседжанні экіпы беларускага сектара ЭНД ў Нясвіжы было прынята некалькі важных рашэнняў адносна жыцця і дзейнасці Суполак Маці Божай на Беларусі.
Адно з гэтых рашэнняў датычыць парадку правядзення нашых штомесячных сустрэч кожнай экіпы. А дакладней галоўнай часткі гэтых сустрэч: "Часу малітвы". Падчас прыезду да нас 10 лістапада дэлігацыі з Польшчы (і адвароднага візіту нашых сем'яў у Варшаву 17 лістапада) нашы сябры с польскага рэгіёну ЭНД звярнулі ўвагу на правільнасць парадку правядзення сустрэч, прынятую ва ўсім свеце, а таксама падзяліліся асабістым досведам пра плёны менавіта такой формы сустрэчы.
Змены, якія былі прыняты на падставе гэтых парадаў, датычаць двух рэчаў:
1. формы разважання Божага Слова;
2. дзялення "пунктамі высілку" (формы, месца і ролі, якую яно павінна займаць на сустрэчы).
Новая форма "Час малітвы" ужо змешчана на сайце замест старай формы на спасылцы http://end.of.by/practics/meeting/chasmalitvy, а таксама у версіі Word: http://end.of.by/docs/chas_malitvy.doc. Просім падрабязна з ёй азнаёміцца. Усе важныя змены выдзелены ў тэксце.
Хвала Пану!
Адказная пара экіпы сектара Аліна і Максім Угорыч