Хвала Хрысту! Сябры!
Кожны месяц атрымоўваем па некалькі запрашэнняў і просьбай ад сем'яў закласці суполкі ЭНД у іх рэгіёне.
Мы ўжо наведалі з прэзентацыямі некалькі парафій. І яшчэ раз хочам падзякаваць тым сем'ям, у якіх атрымалася скласці свае сведчанні пад час такіх сустрэч.
І вось такая ў нас зараз склалася сітуацыя...
Сёння ў руху нясуць паслугу пілатуючых пар 3 сям'і: Манчынскія, Паплёўкі і Маісеевы. Яны ужо праводзяць сустрэчы з сем'ямі ў Мінску. Сардэчна дзякуем за іх служэнне!
Але мы не можам прасіць гэтыя 3 сям'і займацца ўсімі новымі суполкамі. І маем патрэбу яшчэ ў 10 новых пілатуючых парах, якія змогуць падтрымаць сем'і, якія вырашаць далучыцца да руху ЭНД.
Мы разумеем, што распачаць пілатаваць суполку без неабходных ведаў складана. Таму запрасілі правесці спецыяльны семінар сем'і з Польшчы.
Гэты семінар пройдзе ў Мінску 11-12 лістапада. І хочам запрасіць на яго не толькі тыя сем'і, якія ўжо зараз займаюцца гэтым служэннем. Мы запрашаем усе нашы сем'і, якія адчуваюць дзесьці там глыбока-глыбока ў сэрцы, што маглі б знайсці час і сілы на тое, каб дапамагчы.
Гэты семінар арганізоўваецца з той мэтай, каб кожная сям'я магла атрымаць веды аб тым, як правільна пілатаваць. Ужо зроблены пераклад і зараз ідзе рэдактарская апрацоўка спецыяльнага падручніка для пілатуючых пар.
Там ўсё падрабязна апісана. І маем надзею, што гэты падручнік стане вялікай дапамогай для новых пілатуючых пар.
Начлег і харчаванне для тых, хто прыедзе з рэгіёнаў будзе арганізавана. Дзякуем сем'ям з Мінску, якія ўжо адгукнуліся на просьбу прыняць сем'і на начлег.
Вельмі просім , каб ад кожнага рэгіёна на гэту сустрэчу прыехалі сем'і. Абмяркуйце , калі ласка, гэта пытанне ў сваіх суполках. Просім зразумець, што сем'ям з Мінску будзе вельмі цяжка пілатаваць новыя суполкі на Гродзеншчыне ці Брэстшчыне. Маем надзею на вашу падтрымку і нераўнадушша да гэтай справы!
Таксама ў годзе нас чакае змена сувязных пар, такая як час іх служэння ўжо падыходзіць да канца. Вырашына, што пад час гэтай сустрэчы ў Мінску адбудзецца ўрачыстая перадача адказнасці новым сувязным парам. Таму наперадзе ўсіх нас чакае знаёмства з новымі сувязным парамі.
Хвала Пану!
Пра свой удзел паведамце, калі ласка, па нумару : 8025 987 2928 ( Максім)