Сябры! Яшчэ да рэкалекцый трошкі больш за тыдзень, але ўжо пачынаем збіраць свае валіскі!
Сення хочам падзяліцца гісторыяй таго, як з'явілася назва рэкалекцый.
Агульную тэму неяк вызначылі, а вось адпаведную назву знайсці ніяк не маглі. І вось наблізіўся час ужо пісаць прыкладны план рэкалекцый. У галаве ні адзіннай думкі, а на стале Дзеннік Св. Фаусціны. Па-просту адкрываем кнігу па сярэдзіне, а там... Адпачні каля Майго сэрца... І лепшай назвы для рэкалекцый, напэўна, і не знайсці! Хвала Пану!
Дарагія сем'і, вельмі просім вас узяць з сабою на рэкалекцыі Біблію і Дзеннік Божай Міласэрнасці! Дзякуем! Да хуткай сустрэчы!






