17 студзеня ў Баранавічах адбылася

( 1 Vote )


17 студзеня ў Баранавічах адбылася чарговая, другая сустрэча новай суполкі. 7 сямей якія прагнуць жыць паводле Евангелля, даваць прыклад сапраўднай хрысціянскай сям'і. Сустрэча прайшла ў вельмі цеплай сяброўскай атмасферы, адбылося таксама дзяленне аплаткам. Духоўны дарадчык суполкі - кс. Юрый Пракапюк павіншаваў усіх са Святам, і пажадаў яшчэ мацней пасябраваць з Езусам!
Вельмі цікавым было сведчанне сям'і Карповіч: муж дзяліўся ўраджаннямі з першай сустрэчы і кажа: я вам сумленна скажу, я быў вельмі ўзрушаны гэтым спатканнем, таму калі мы з жонкай выйшлі з памяшкання, адразу сказаў ёй - Ты, як хочаш, а я буду сюды прыходзіць! Дарэчы сям'я Карповіч узяла шлюб 26 снежня 2015 года з чым іх віншавала суполка і віншуе ўвесь наш рух.

Хвала Пану!

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 190 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091