У Мінску з’явіцца трэцяя па ліку суполка Маці Божай руху Нотр-Дам

( 0 Votes )


У Мінску з’явіцца трэцяя па ліку суполка Маці Божай руху Нотр-Дам

27 снежня, у свята Святой Сям'і, у сталічнай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ падчас Імшы ў 12.00 пройдзе ўрачыстае прыняцце суполкай Маці Божай пры гэтай парафіі Канстытуцыі руху «Equipes Notre-Dame».


Пасля прыняцця Канстытуцыі руху, або па-іншаму «Карты руху», суполка стане паўнапраўным членам руху «Нотр-Дам» у Беларусі. На сёння ў Беларусі налічваецца 19 суполак руху. Суполка пры парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ стане трэцяй у Мінску.


У Беларусі рух «Нотр-Дам» дзейнічае з 2004 года. Мэта суполак Маці Божай — у дапамозе сужэнствам у адкрыцці і рэалізацыі ўсіх вымярэнняў сакрамэнту сужэнства.

Літургію ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Трансляцыя святой Імшы будзе наладжана на Catholic.by.

Кс. Уладзімір Марушэўскі SChr, (IL)

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 161 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091