25 гадоў разам

( 0 Votes )

Пан маё святло і маё збаўленне, каго ж магу баяцца?

Менавіта гэтыя словы адлюстроўваюць сэнс падзеі, якая не так даўно адбылася ў сям’і Вацлава і Даны Цвірко. 16 лістапада, ва ўрачыстасць Насвяцейшай Панны Марыі, Маці міласэрнасці мы віншавалі Вацлава і Дану з 25-годдзем Сакраманту Шлюбу. 25 год назад яны даверылі сваё сужэнства, сваю сям’ю асаблівай Божай апецы. І Бог быў з імі...

У першую пятніцу гэтага месяца, калі мы асаблівым чынам ушаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса Хрыста, дзякуючы за Яго любоў і міласэрнасць, у парафіі святога Юзафа ў Гарадзеі, адбылася ўрачыстая Святая Імша, падчас якой Вацлаў і Дана дзякавалі Богу за дар Сакраманту Шлюбу для сваёй сям’і. Прасілі таксама аб далейшым Божым Благаслаўленні. Бог кожнага з нас вядзе праз жыццё, калі мы давяраем Яму. Божы Провід так пакіраваў, што менавіта ў гэты дзень была цэлебравана святая Імша падзякі. Кожнае сужэнства руху прысвячае сябе Божаму сэрцу. "...Твайму Сэрцу, якое так нас палюбіла, прысвячаем назаўсёды нашу сям'ю ... Будзь для нас, Езу Хрыстэ, Валадаром і паяднаннем нашых сэрцаў " – такія словы гучаць у малітве Прысвячэння сям'і Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Вацлаў і Дана ў часе Эўхарыстыі яшчэ раз аднавілі запрашэнне Езуса да свёй сям’і. З любоўю гледзячы адзін другому ў вочы, урачыста падцвердзілі шлюбнае абяцанне. Сапраўды, было вельмі радасна глядзець у гэты момант на нашых "маладых". Прысутныя вернікі парафіі і сужэнствы экіп, і родныя маліліся разам з Вацлавам і Данай, дзякуючы Богу за гэты цудоўны момант, і напэўна яшчэ раз прасілі каб Езус прабываў у кожнай сям’і.



 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 79 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091