СУСТЭЧА Ў ФАНІПАЛІ

( 2 Votes )


СУСТЭЧА Ў ФАНІПАЛІ

Хвала Хрысту!
11 кастрычніка ў Фаніпалі адбылося спатканне сямей, якія хочуць крочыць за Езусам! Прысутнічалі 6 пар і кс. Сяргей. Сем’ям расказалі пра гісторыю руху, пра тое як праходзяць сустрэчы і якая мэта нашага руху. Падзяліліся ўласнымі свядэцтвамі з жыцця, расказалі як католікі умеюць адпачываць і з карысцю праводзіць час: Дзень Сям’і, Аплатковае спатканне, пікнікі. Таксама і пра абавязкі: рэкалекцыі,Слова Божае, малітву… Сем’і вельмі зацікавіліся нашай справай, бо як казалі, што даўно шукалі аднадумцаў і сяброў.

Кс. Сяргей таксама падзяліўся сваімі уражаннямі і перажываннямі, адзначыў што гэта вялікі шанец. Пары адкрытыя і шчырыя, вельмі прыемна было пазнаёміцца з кожнай сям’ёй. Наступны раз убачымся 8 лістапада і вельмі спадзяёмся і будзем маліцца, што ў хуткім часе з’явіцца яшчэ адна суполка.
Хвала Пану!

 

 

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 85 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091