Дэлегацыя з Беларусі прымае ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў
З 22 па 27 верасня ў Філадэльфіі (ЗША) праходзіць Сусветная сустрэча сем’яў, у якой прымае ўдзел афіцыйная дэлегацыя з Беларусі. Дэлегацыю ўзначальвае біскуп Пінскі і старшыня Рады па справах сям’і беларускага епіскапату Антоні Дзям’янка, іншыя яе члены — сакратар Рады па справах сям’і а. Пётр Фраштэнга OCD і сямейная пара Андрэй і Наталля Пан.