Хвала Хрысту! Сёння ў нашай сям’і маленькае свята- 5 гадоў сямейнага жыцця!!! Дзякую Пану Богу і майму каханаму мужу за гэтыя шчаслівыя гады. Не магу сказаць, што наша сям’я ідэальная, ёсць цяжкасці і праблемы, як і ва ўсіх іншых, але стараемся працаваць над самой, перажываць і вырашаць усе клопаты разам, спадзеючыся на Пана Бога і апеку Маці Божай. Дзякуем Пану і за нашых дзетак, якія напоўнілі наша жыццё сэнсам і зрабілі яго па-сапраўднаму шчаслівым.
У сваім асяроддзі маю некалькі знаёмых сямей, якія жывуць без шлюбу. І, калі назіраю за тым, як яны пачынаюць спрачацца, не могуць падзяліць заробленыя грошы, пасля сваркі не размаўляюць некалькі дзён;
калі жонка дэманстратыўна перастае клапаціцца аб сваім мужы , бо яны пасварыліся, то яшчэ раз прыходжу да таго, што шчаслівае сямейнае жыццё без Бога немагчыма!
Вельмі радая таму, што Пан Бог падараваў мне такога цудоўнага мужа і сёння нават уявіць не магу на яго месцы кагосьці іншага. Дзякую табе, мой каханы, за тое, што ты ёсць у маім жыцці!!!









Каментары
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу