Рэкалекцыі 7 - 9 жніўня. Важная інфармацыя!

( 7 Votes )


Хвала Хрысту! Інфармацыя для тых, хто запісаны на рэкалекцыі 7 - 9 жніўня. Паважаныя сябры! Звяртаем увагу, што прыехаць трэба ў пятніцу з 18 да 19 гадзін, пастарайцеся не спазняцца. Тыя хто запісаўся і не плануе прыехаць, просім аб гэтым дать ведаць, бо ёсць пары якія жадаюць прысутнічаць на рэкалекцыях, але свабодных месц ужо няма.
Кошт прабывання ў доме рэкалекцыйным (гэта не плата за рэкалекцыі, а менавіта сродкі якія трэба заплаціць гаспадарам дому рэкалекцыйнага, за прабыванне, харчаванне і інш.) складае 9 еўра за суткі на аднаго чалавека.

Вядома для тых хто плануя ўзяць з сабою дзетак гэта дарагавата, але дзякуючы спонсарам руху, есць магчымасць дапамагчы сем'ям з дзецьмі. Такім чынам аплата прабывання будзе выглядаць так: ад 0 да 8 гадоў - 0 (дарма), ад 8 - 13 гадоў 4,5 еўра, ад 14 і далей 9 еўра. Калі хто мае цяжкасці фінансавыя (аб'ектыўныя, а не з -за таго, што купілі новы айфон ці тэлевізар на ўсю сцяну) і гэта можа быць перашкодай, каб удзельнічаць у рэкалекцыях, то звяртацца да адказнай пары руху Таццяне і Мікалаю Меляшкевічам, усе праблемы будуць вырашацца. Прыпамінаем, што рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу вечарам і заканчваюцца пасля абеду ў нядзелю, просім паважаць працу арганізатараў якія рыхтуюць рэкалекцыі на ўсе тры дні. Чакаем сустрэчы! З Богам!

 

Каментары   

 
+2 #1 Таццяна і Мікалай 2015-08-04 21:07
Цудоўная навіна! Дзякуючы дапамозе нашых спонсараў, кошт прабывання для дзяцей незалежна ад узросту 0 (дарма). Памалецеся за іх!
Цытаваць
 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 91 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091