Запрашаем у Будслаў (2018)

( 1 Vote )

ЗАПІС УЖО АДКРЫТЫ!

Рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre-Dame” з радасцю запрашае усе хрысціянскія сем’і прыняць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Інфармацыя пра пілігрымку:
• 1. Пілігрымка аднадзённая.
• 2. Пілігрымка будзе выходзіць з в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава) 1 ліпеня 2018г.
• 3. Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку.

• 4. Маці з маленькімі дзецьмі могуць прыняць удзел у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку ці ў дапамозе на кухні.

• 5. Будзе арганізавана дасканалае транспартнае суправаджэнне (заўсёды можна будзе пад’ехаць да прыпынку).
• 6. Будзе арганізавана дасканалае медыцынскае суправаджэнне (заўсёды можна будзе звярнуцца за медыцынскай дапамогай як у дарозе, так і на прыпынку).
• 7. Запісацца ў пілігрымку можна тут: http://www.end.of.by/helps/piligrim. Запіс да 25 чэрвеня.


Усю актуальную інфармацыю па пілігрымцы можна знайсці у групе УКантакце “Суполкі Маці Божай” і на сайце end.of.by

Тэлефоны для даведак:

(8025) 926 25 86, (8044) 719 82 43
Аліна і Максім Угорыч

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 369 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім сектарам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

life :) (025) 759 13 62
МТС (029) 570 48 45
Vel.: (029) 968 26 06
Чакаем навіны на um5@tut.by