ТОП 10 ПЫТАННЯЎ ПА ПІЛІГРЫМЦЫ

( 1 Vote )


ЗАПІСАЦЦА МОЖНА ТУТ!


1) ЯК ДАБРАЦЦА ДА В. ПУЗЫРЫ?

1 ВАРЫЯНТ:
Прасцей за ўсё дабрацца да в. Пузыры на ўласным аўтамабілі. Вось каардынаты гэтай вёскі на мапе: https://www.google.ru/maps/dir/54.7899753,27.2774534/54.7866017,27.451602/@54.7897514,27.4239341,14z/data=!4m2!4m1!3e0

2 ВАРЫЯНТ:

в. Пузыры знаходзіцца недалека ад чыгуначнай станцыі Будслаў, якія прыбываюць рана раніцай. З Мінску ёсць цягнік праз Маладзечна.


2) ДЗЕ КАНКРЭТНА Ў ПУЗЫРАХ АДБУДЗЕЦЦА ЗБОР ПІЛІГРЫМАЎ?

На пляцоўцы каля могілак, у самым пачатку вёскі.

3) КАЛІ МЫ ПРЫЕДЗЕМ НА АЎТО, ТО ДЗЕ МЫ ЯГО ЗМОЖАМ ПАКІНУЦЬ?

Сістэма такая:
1) усе пілігрымы прыязджаюць в. Пузыры,
2) кіроўцы пакідаюць сваіх пасажыраў і АДРАЗУ “пераганяюць” свае аўто на стаянку ў Будслаў, дзе будзе чакаць каардынатар
3) кіроўцы вяртаюцца ў пілігрымку на аўто суправаджэння

4) ЦІ БУДЗЕ Ў ПІЛІГРЫМЦЫ АРГАНІЗАВАНЫ АГУЛЬНЫ АБЕД?

Так, пад час вялікага прыпынку для пілігрымаў будзе арганізаваны просты пілігрымскі абед. У мінулым годзе пілігрымаў на прыпынку чакалі гарачыя сасікі і рыс .
Таксама просім усіх удзельнікаў пілігрымцы прыняць удзел у арганізацыі “Салодкай палянкі” і прывезці з сабою што-небудь салодкае – пачак зефіру, пячэнне, цукеркі. Каля стала рэгістрацыі будзе усталявана спецыяльная скрынка, у якой можна будзе пакінуць свой пачастунак.

5) ЯКІ КОШТ ПІЛІГРЫМКІ?

У гэтым годзе кошт пілігрымкі будзе складаць сімвалічныя 15 бел. руб. з кожнага дарослага, якія пойдуць на прыгатаванне абеду і паліва для транспарта, які будзе нас суправаджаць. Удзел для дзяцей бесплатны. Усе грошы, якія застануцца, будуць ахвяраваны ў Будславе ў інтэнцыі сямей-пілігрымаў.

6) ШТО З САБОЮ ПАТРЭБНА ЎЗЯЦЬ?


Панамкі, "перакус", піццё, ружанец. 
Кожнаму будуць выдадены шалікі на шыю.


7) ЯКІ ЧЫНАМ У ПІЛІГРЫМЦЫ МОГУЦЬ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ ЛЮДЗІ, ЯКІМ БУДЗЕ ЦЯЖКА ПРАЙСЦІ ЎСЕ 15 КМ?

Шчыра запрашаем прыняць актыўны ўдзел у арганізацыйных момантах пілілігрымкі. Вельмі будзем удзячны людзям, якія адгукнуцца і дапамогуць з прыгатаваннем абеду, усталяваннем усяго неабходнага для якаснага адачынку на прыпынку і г. д.

8) ЦІ БУДУЦЬ СУПРАВАДЖАЦЬ ПІЛІГРЫМКУ СВЯТАРЫ? БУДЗЕ МАГЧЫМАСЦЬ СПОВЕДЗІ?

Так, пад час пілігрымцы будзе магчымасць паспавядацца.

9) ЯКАЯ ТЭМА ПІЛІГРЫМКІ У ГЭТЫМ ГОДЗЕ?

Быць у ТВАІХ руках

10) ДА КАГО ЗВЯРТАЦЦА, КАЛІ ЗАСТАЛІСЯ ПЫТАННІ?

Аліна і Максім +37544 7198243



Хвала Пану! Да зусім ужо хуткай сустрэчы!

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 152 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091