Крыжовы шлях сямейнага жыцця (працяг) Прыпынак 2 Езус бярэ Крыж Узяў гэты Крыж, можа, спляваны, акрываўлены...але ўзяў. Крыж мужа,жонкі - і ён бывае спляваны, аблаяны сваркамі і лаянкамі, можа ў кагосьці акрываўлены смерцю мужа, жонкі, дзяцей. Калі стаялі перад Божым Алтаром, маладыя і прыгожыя, шчаслівыя: ці думалі, што Крыж будзе такім цяжкім, невыносным; ці думалі, што Яго трэба ўзяць, прыняць і несці ўсё зямное жыццё. Так, некаторыя адракаюцца ад Крыжа, кідаюць Яго, бо дзеці такія благія
, што сэрца не мае да іх любові, бо муж мала зарабляе, а жонка кожны дзень крычыць і не ўмее зразумець, калі мне цяжка!Кідаюць Крыжы - бягуць да іншых мужчын і жанчын, пачынаюць піць, разводзяцца. !Подробнее Калі бы мы толькі ведалі, колькі сямейных Крыжоў ляжыць на дарозе здрады - і яны нікому не патрэбныя, толькі Езусу...