БАЦЬКОЎСТВА Усім добры дзень!!!!Хвала Пану!!!!І зноў серада, зноў добры настрой і ўсмешкі,нягледзячы на золкае надвор"е!Хочацца сёння нагадаць сабе і усім нам,бацькам, пра кантроль сваіх эмоцый падчас канфлікту.Вельмі прашу вас,даражэнечкія,каб пастараліся мы не сварыцца пры нашых дзетках,бо сама па сабе ведаю,што калі мае бацькі пачыналі сварыцца пры мне,то ў мяне ўзнікалі вельмі дрэнныя пачуцці:страх,што бацькі разыдуцца,а ў дзяцінстве бывала і такое,што хацелася,каб яны разышліся,бо пастаянн
ыя лаянкі так засмучалі…?і самае цікавае,што спачатку дзеці не выбіраюць ніякай пазіцыі,але потым,калі спрэчкі і звадкі часцей і часцей паўтараюцца,то дзіця пачынае выбіраць,хто ў гэтай сітуацыі вінаваты,а хто не- і становіцца абаронцам альбо мамы альбо таты…а мы павінны быць для сваіх дзетак АДЗІНСТВАМ,ЛЮБОЎЮ І АДКАЗНАСЦЮ!Як пісаў слуга Божы,Яна Павел ІІ: !Подробнее Прасакрамант- само быццё бачным знакам Адвечнай Любові А калі стануць “адным целам”- Цудоўнае паяднанне- За яго небасхілам адкрыюцца Бацькоўства і мацярынства. -Тады сягаюць да вытокаў жыцця,якое ў іх. -Сягаюць да пачатку. -Адам спазнаў сваю жонку, А яна зачала і нарадзіла. Яны ведаюць,што пераступілі парог Найбольшай адказнасці! Ведаю, што бывае так цяжка праглынуць колкае слова на заўвагу сужонка,ведаю,што хочацца дабіцца справядлівасці,але ці ёсць у гэтым усім любоў да дзяцей і адказнасць за іх адносіны да вас саміх?Думаю,калі мы своечасова прыціснім свой язык,а вечарам,калі дзеці ўжо спяць, абмяркуем ўсе нашыя недарэчнасці і непаразуменні,будзе вельмі добра і для нас і для нашых дзетак,бо самі ўжо не будзем такія гарачыя ад эмоцый і зможам падабраць больш спакойныя і някрыўдныя словы!:) Любові ўсім вам,каб сварак было як мага менш!)))