Сёння хочацца падзяліцца з вам

( 0 Votes )

Сёння хочацца падзяліцца з вамі цікавым духоўным матэрыялам "Крыжовы шлях сямейнага жыцця",кожную сераду буду выкладваць па адной стацыі,але хто хоча,то можа прачытаць увесь дакумент)))два гады назад,як толькі распачалі з мужам наша сумеснае жыццё да мяне прыйшло натхненне напісаць гэты крыжовы шлях,было шмат думак у ім на тэму сужэнства і адносін паміж дзецьмі і бацькамі,ёсць урыўкі з кніг,якія я чытала і якія мяне кранулі да слёз...хоць яшчэ не Пост,але я думаю мы павінны чытаць Крыжовы шлях у

любы каляндарны перыяд)Спадзяюся,што разважанні ў такім кантэксце будуць актуальныя для бацькоў і дзяцей у штодзённым жыцці!))) Крыжовы шлях сямейнага жыцця Уступ !Подробнее Шчаслівы муж, які мае добрую жонку, колькасць ягоных дзён падвоіцца. Дасканалая жонка цешыць мужа свайго, і ён дасягне паўнаты свайго ўзросту ў спакоі. Добрая жонка – гэта шчаслівая доля, якая дастанецца тым, хто баіцца Пана. Тады задаволена сэрца і багатага і беднага, і ў кожную часіну вясёлы твар яго. Любасць добрай жонкі прыносіць асалоду яе мужу, а яе ўмеласць умацоўвае ягоныя косці. Дар Пана – маўклівая жонка, а выхаваная душа не мае цаны. Любасць над любасцю – сармлівая жонка, і няма нічога больш каштоўнага, чым цнатлівая душа. Як сонца ўзыходзіць над вышынямі, так хараство добрай жонкі – упрыгожанне дому яе. (Сір.26,1-4.16-21 (гр.1-4.13-16) ) Які за нас цярпеў ад ранаў Прыпынак 1 Езус асуджаны на смерць Кажам: “Бедны Езус,самотны… Такі жудасны прысуд, несправядлівая смерць!..” Не гэтага хоча Бог, не жаласці. Прыняў усё з пакорай, а для чаго, што хацеў гэтым сказаць. Напэўна вось што: “ Я хацеў бы, каб ты адправіўся на пошукі беднага ў сябе ў хаце. Твая любоў павінна перш за ўсё пачынацца там. Я хацеў бы, каб ты прынёс Добрую Вестку перш за ўсё сваім родным, каб ты паклапаціўся аб бліжнім суседзе. Аднак, ці знаёмы ты з ім увогуле?” Мы часта не ведаем, што дзеецца ў душы нашых блізкіх людзей: мужа, жонкі, дзяцей… Чаму яны самотныя, бедныя? Дык ці жаласці Езус хацеў?!... Можа Бог хацеў паказаць табе, што Любоў пераможа ўсё, што Любоў ведае, дзе чалавеку баліць. Не шукай беднага Езуса ў абразах, шукай Яго ў сваёй сям/'і, тады зразумееш свій прысуд, зразумееш свій крыж!

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 195 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091