БАЦЬКОЎСТВА Усім добрай раніцы!!!Чарговая серада разам з вамі – гэта проста радасць для мяне!!!!Вось сёння вырашыла напісаць раздзел аб еднасці і ўзаемадапамозе бацькоў у выхаванні нашых дзетак).Як жа часта мы сустракаемся з непарузуменнямі паміж мужам і жонкай у тактыцы выхавання дзетак,у адзіным позірку на тое ці іншае вырашэнне канфлікту з дзецьмі:бацька кажа,што карты – гэта толькі простыя карткі с малюнкамі,а маці супраць таго,каб дзеці гулялі ў карты,бо гэта небяспечная гульня для хрысція
н,бацька кажа ісці на трэніроўку,а маці кажа ісці да рэпетытара,маці кажа,што трэба есці суп,а тата кажа,што мужыку галоўнае,каб было мяса,суп гэта не самае важнае ў ежы,бацька кажа,што за гэты праступак трэба наказаць дзіця,каб не глядзеў тэлевізар тры дні,а маці хоча скасаваць гэты наказ,бо не надта ўжо і моцна правініўся сынок?- і як тут быць,дзеці заўсёды выбіраюць той варыянт,дзе ёсць дазвол і дзе ёсць свабода,таксама выбіраюць той варыянт,які ім больш падабаецца,яны не ведаюць,што свабода і прыемнасць бывае шмат каштуюць…напрыклад,яны выбяруць позірк бацькі і надалей будуць ставіць тату ва ўсіх сітуацыях канфлікту,як аўтарытэт!А з гэтым не папярэчыш! !Подробнее Таму,паважаныя,бацькі,калі ёсць спрэчныя пытанні ў выхаванні хрысціян-дзяцей,у аднаго з бацькоў позірк разыходзіццца,то трэба заўсёды вырашаць канфліктную сітуацыю не ў прысутнасці дзяцей,каб яны не маглі выбіраць пернік і кнут між татай і мамай,таксама трэба звяртацца з шчыкатлівымі пытаннямі да святароў і духоўных кіраўнікоў,якія маюць рацыю ў тым ці іншым пытанні.Заўсёды ў выхаванні дзяцей трэба кіравацца адзінствам позірку,шукаць адказы на цяжкія і спрэчныя пытанні,ісці на кампраміс,каб нашыя дзеткі бачылі адзінства,узаемапавагу,любоў і клопат бацькоў.Сама па сабе ведаю,што колькі б слоў мне бацькі не казалі,амаль усе яны выляталі з маёй галавы,ды яшчэ ў мяне на ўсё быў свой асабісты позірк,а вось учынкі вельмі моцна ўплывалі на маё выхаванне,на маю культуру.А яшчэ праз свае паводзіны мы закладваем нашым дзеткам на будучыню пакліканне да бацькоўства- самі ведаеце,калі гэта будзе дрэнны прыклад,то і нашыя дзеткі будуць хутчэй за ўсё дрэннымі бацькамі. Калі ёсць непаразуменне,нейкая нават злосць на свайго партнера ў выхаванні,то самы дзейсны метад – гэта супакоіць сваё сэрца і памаліцца ў інтэнцыі вырашэння праблемы,каб добры Пан Бог дапамог разважліва і з любоўю падыйсці да гэтага пытання,каб ўсё было толькі на карысць нашым дзеткам!!!Малітва мае вялікую моц і яна супакойвае нават самыя грозныя і вялікія навальніцы нашага жыцця!!!Спадзяюся,што тое,што я вам напісала крыху дапаможа)хаця для многіх я нічога сверхновага не адкрыла,але не дрэнна будзе,калі чарговы раз мы нагадем сабе аб яўных рэчах у выхаванні(Повторенье- мать ученья),каб з новымі сіламі і намаганнямі вучыцца быць добрымі дарадчыкамі і бацькамі для нашых дзетак!!!Усім добрага настрою на сённяшні дзень!!!І не забывайцеся казаць адзін аднаму добрыя словы,гэтага так часта не хапае кожнаму з нас!!!)))) Хвала Хрысту!!!