Усім Добрай раніцы!!!!!Хачу пажадаць светлага і поўнага дня добрых учынкаў і пачынанняў!!!!!Сёння я распачынаю публікаваць рубрыку "Бацькоўства"і прашу аб падтрымцы і малітве у гэтай справе!спадзяюся,што мая дзейнасць не будзе дарэмнай!) Учора ноччу думала, што напісаць на гэту тэму ў першы дзень маёй дзейнасці....і вырашыла,што напішу крыху ад сябе пра сям"ю і бацькоўства. !Подробнее Калі ствараем сужэнскі саюз,сям"ю,то часта плануем,уяўляем традыцыі у нашым доме,,поўны дом гасцей,сумесны адпач
ынак, адзіны вечар пасля працы з каханым...а таксама!- ідэі па выхаванню сваіх дзяцей,колькі іх будзе, якія яны будуць, як мы будзем планаваць іх адпачынак і г.д. Але прыходзяць гадзіны,калі трэба сутыкнуцца з сапраўднай школай бацькоўства:1)цяжарнасць жанчыны(не кожны мужчына ў стане вытрымаць забабоны і плаксівасць жонкі ў гэты час)2)нараджэнне немаўля,асабліва першыя два месяцы - гэта сапраўдныя іспыты для сужонкаў:крык дзіця не толькі днём,але і ноччу,шмат пытанняў,на якія цяжка знайсці адказы хутка і своечасова(ці хапае малака дзіцяці,ці добра набірае вес, чаму ён плача,я ж яго пакарміла, памперс замяніла на новы???і г.д.),першы раз купаць дзіця самастойна,без дапамогі бабуль і дзядуль,вучыцца гатаваць ежу,мыць падлогу, прасаваць шмат адзежы,наогул падтрымліваць чысціню вельмі цяжка,бо маленькі камочак патрабуе ад маці вельмі шмат часу і ўвагі(сужонак часта можа крыўдзіцца,што раней парадак ў хаце падтрымліваўся лепш;у свой час,жанчына думае,што муж не разумее яе цяжкасцей,не ведае,як гэта складана быць 24 гадзіны з маленькім дзіцём і забяспечваць ўсё неабходнае для ўсіх членаў сям"і:крыўда сужонкаў адзін на аднаго),а час,каб проста пабыць адзін на адзін з каханым -гэта стала,як вялікая мара(сужонак зноў можа крыўдзіцца,але ён не разумее,што каханай таксама хочацца гэтага сумеснага часу,проста трэба прайсці праз гэта і аддаць шмат сіл і часу маленькаму)3)дзіця пачынае падрастаць - вы разумееце,што вы з мужам маеце вялікі ўплыў на сваё дзіця,таму ў ход ідзе актыўнае выхаваўчае бацькоўства,але часта позіркі і падыходы да выхавання разыходзяцца ў мамы і таты(і гэта нармальна,проста трэба навучыцца іх абмяркоўваць спакойна і без скандалаў). Зараз я з мужам праходжу гэтую школу бацькоўства,не ўсё атрымліваецца,не ўсё ідзе так,як планавалася і хацелася(і веды,якія я набыла ва ўніверсітэце на курсах "Осознанное родительство",на рэкалекцыях,як быццам бы раптам зніклі),але малітва і вялікая любоў у нашай сям"і пермагае ўсё!!!Галоўнае ўкладваць любоў і міласэрнасць у кожнае пачынанне,таксама вельмі важна ўмець прабачаць непаразуменні адзін да аднаго!І важна прыслухоўвацца да парадаў кожнага члена сям"і і ведаць,што кожны хоча укласці ў выхаванне дзіця самае лепшае і добрае! Вось такія думкі сёння мне захацелася напісаць ў рубрыцы!)У планах шмат ідэй:розныя падразделы,тэматыка для бацькі і маці,сумеснае чытанне кніг пра бацькоўства,вершы,малітвы для бацькоў і раздзел, накіраваны менавіта на развіццё нашых дзяцей:духоўнае,сацыяльнае,творчае.Спадзяюся ўсім будзе цікава і карысна чытаць гэтую рубрыку разам са мной)!Ваша Вікторыя) Хвала Хрысту!)