БАЦЬКОЎСТВА
Хвала Хрысту, мае дарагія!!!!!вось, напэўна пішу на роднай мове ў апошні раз, бо нашыя з мужам камп'ютары ўжо зусім састарэлі і вельмі дрэнна працуюць, па-гэтаму пакуль што буду пісаць рубрыку праз тэлефон і на рускай мове і не кожны тыдзень, а два разы на месяц, бо вельмі нязручна якасна даносіць тую інфармацыю, якую я хачу да вас данесці...шкада, але зараз такая сітуацыя, што адрамантаваць камп'ютары не можам і купіць новыя таксама!...
Сёння я ўсіх, не толькі дзетак, віншую з Днём св.Мікалая, няхай добры святы апякуецца вашымі сем'ямі і прыносіць шмат дзіўных жыццёвых падарункаў!!!!!
Няхай цудоўная хрысціянская традыцыя будзе не менш папулярная, чым савецкі дзядуля Мароз, няхай святыя таксама радуюць нас падарункамі, смачносцямі і малітвамі!!!!!І памятайце, бацькі, што ў гэты дзень важна не толькі цукерка альбо падарунак, але і праведзены час са сваімі дзеткамі, сумесная малітва і радасць у вашых сэрцах!!!!Няхай гэтае свята стане вялікім падарункам вашых дотыкаў, усмешак, спагадлівых позіркаў, смачных вячэр і сумеснага прагляду кіно...Няхай святы Мікалай разам з вашай сям'ёй, разам з вашымі дзеткамі прыйдзе наведаць дзетак-сірот, бабуль і дзядуль у доме састарэлых...няхай гэтае свята будзе каштоўнае для нашых сэрц, а не для нашых кішэняў...няхай гэтае свята будзе напамінам пра міласэрнасць і шчодрасць да іншых!!!Няхай вашыя дзеці бачаць, як вы дорыце іншым надзею і любоў, як дорыце іншым радасць засмучаным і адзінокім...Няхай дзеці-сіроты ў гэтае свята атрымаюць у падарунак маму і тату!!!!!Няхай гэтае свята выйдзе з кола вашых родных і блізкіх і стане святам дабрыні на працы, сярод калег, можа і ім патрэбны падарунак-усмешка, падарунак-дотык, падарунак-паразуменне...трэба быць апосталам і на працы...
Няхай святы Мікалай заступаецца за нас перад абліччам Бога і дапамагае нам быць тым самым падарункам, якога чакаюць нашыя бліжнія....
Усмешка - яна ніколькі не каштуе, але шмат дае.
Яна ўзбагачае тых, хто яе атрымлівае, не збядняючы пры гэтым тых, хто яе дорыць.
Яна доўжыцца імгненне, а ў памяці застаецца часам назаўжды.
Ніхто не багаты настолькі, каб абысціся без яе,
і няма такога жабрака, які б не ўзбагаціўся ад яе.
Яна прыносіць шчасце ў хату,
стварае атмасферу добразычлівасці
і служыць паролем для сяброў.
Яна палёгка для стомленых,
святло для тых, хто заняпаў духам,
сонечны прамень для засмучаных,
а таксама найлепшая дапамога ў непрыемнасцях.
І тым не менш, яе нельга набыць,
нельга выпрасіць,
нельга пазычыць,
украсці,
паколькі сама па сабе яна ні на што не прыгодная,
пакуль яе не падарылі.
Таму, аддавай сваю ўсмешку тым,
якія знаходзяцца побач,
каб іх жыццё стала хоць крышачку лепшым і святлейшым.
Са святам!!!!!Ваша Вікторыя;)