БАЦЬКОЎСТВА
Хвала Хрысту, мае дарагія!!!!!
Сёння мы з вамі будзем разважаць на вельмі цікавую тэму:"Выхаванне на ўзроўні хрысціянскага пазітыву і аптымістычных думак"
Нам здаецца, што хрысціянскае выхаванне цесна звязана толькі з маральнымі размовамі пра Бога, міласэрнасць, прабачэнне....А як жа часта забываемся, што нашыя дзеці назіраюць за намі кожную хвіліну, ад самага маленечкага ўзросту і да 18 год, а можа і ўсё жыццё...Як часта дзеці слухаюць нашыя размовы з нашымі сябрамі, суседзямі, калегамі.
..і што яны чуюць? Абмовы, асуджэнне,негатыў, песімізм, абыякавасць да чужой бяды, адчай,бо мала грошай зарабляюць...Але самае страшнае, калі яны чуюць разчараванне вашых поглядаў на будучую моладзь:ой, моладзь, зараз зусім сапсавалася, адны інтэрнэты, танцы, онлайн-гульні...лянівыя, нічога не робяць....
Памятайце, што нашыя думкі закладаюць шмат праграм у выхаванні нашых дзетак, калі мы будзем негатыўна адгукацца пра будучую моладзь, то і паслядоўнікі нашых дзяцей і ўнукаў таксама будуць так рабіць,гэта будзе закладзеная вамі праграма.Мы, як хрысціяне, павінны любіць моладзь, бо гэта няпраўда, што ў нас няма добрых юнакоў і дзяўчат, што няма ў нас залатой моладзі...Яна ёсць!!!!!!!А дрэнныя прыклады і асобы яны і сярод нас, дарослых, ёсць...на адмоўных практыкуюцца выдатныя))))!Мне вельмі спадабалася, як мысліць і ганарыцца моладдзю тэлевядучы, Мікалай Драздоў, з якой любўю ён кажа пра тое, што сярод сучаснай моладзі ёсць столькі цікавых і добрых людзей!Ён(Драздоў) кажа, што моладзь трэба цаніць, паважаць і раўняцца на іх, бо гэта нашая будучыня!!!!!Сапраўды, ёсць за што цаніць: спорт, валанцёрства, аніматарства, інтэрнэт,прыгожыя спевы ў Касцёлах, дэкарацыі, канцэрты,кіно,...Не старэйшыя ж гэта зрабілі,а як раз моладзь, бо ўсе, хто зараз мае сталы ўзрост, былі некалі тымі маладымі першаадкрывацелямі і будаўнікамі новага і сучаснага))))
А тое, што моладзь змяняецца, гэта нармальна, час бяжыць і ідзе наперад, так і чалавек - не стаіць на месцы!)
Ганарыцеся моладдзю, паважайце, цаніце, дапамагайце развівацца, быць такімі, якія яны ёсць...не асуджайце...Заўважайце ўсё добрае, што робіць маладое пакаленне, праводдзьце больш часу сярод моладзі, як і Ян Павел ІІ , пазнавайце моладзь, іх інтарэсы, пачуцці!Калі мы будзем бліжэй да моладзі мы будзем бліжэй да сваіх дзяцей!!!Не трэба стаўляць палкі ў колы маладзейшым,забараняць, асуджаць, крытыкаваць....самае галоўнае вы закладаеце да трох гадоў, а потым яны ідуць самі пад кіраўніцтвам Бога, ну і вы тут ўжо не зможаце стаць на галаву вышэй за Бога і пакіраваць альбо асуджаць!)Любіце, будзцье добрым прыкладам, не асуджайце, тады не прыдзецца глядзець на маладое пакаленне з разчараваннем)!
Памятайце, моладзь у нас вельмі цудоўная!!!!!!!!
Добрай нядзелі вам, ваша Вікторыя!!!!)))