"Дні цішыні"

( 1 Vote )


БАЦЬКОЎСТВА

Дарагія Мае,Хвала Хрысту!!!!!

Сёння я буду вельмі кораценька, бо ў мяне сёння асаблівыя духоўныя дні малітвы, цішыні і роздуму!!!!!Як раз пра гэта і буду пісаць)))


Вельмі карысна рабіць асабіста для сябе так званыя "Дні цішыні". для гэтага не трэба ехаць далёка на рэкалекцыі, можна ўвесці традыцыю ў нашыя штодзенныя шэрыя(а можа ў каго і каляровыя) дні, каб адвесці час на роздум аб сваім жыцці, падрыхтоўку на споведзь, малітву, час з сужонкам, асабіста з дзецьмі....Калі дзеці адчуюць атмасферу такой традыцыі ў вашай сям'і,

яны зразумеюць сэнс медытацыі, сэнс таго, што ў нашым жыцці ўсё бяжыць вельмі хутка і трэба час ад часу спыняяца і пераводзіць дух, каб набрацца сіл ў малітве.

Сёння мы заставілі дачуШку з бабулей, а самі паехалі ў Паставы да Касцёлу на службу, да споведзі, у дарозе ўсе рыхтаваліся да споведзі, маліліся, разважалі...была такая цішыня ў аўтамабілі,як ніколі, без радыЁ і жартаў....Пасля Імшы мы былі радасныя і ветлівыя адзін да аднаго,хацелася праводзіць час яшчэ больш цесна і сумесна...зноў зазірнулі адзін аднаму ў вочы, трымаліся за руку і адчувалі, што сэрцы такія сагрэтыя любоўю і малітвай....Потым усе разам павячэралі ў маіх бацькоў і паехалі да хаты, дзе разам з дачушкай і мужам бавілі час праз смех і забаўкі-шчыкоткі..без сеткі інэту і тэлевізара))))незабыўныя моманты....на душы супакой і надзея....любоў!!!!!

Жадаю вам добрага надыходзячага тыдня, супакою сэрц і радасці!!!!!!!!!!!!Ваша Вікторыя!!!!)

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 145 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім сектарам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

life :) (025) 759 13 62
МТС (029) 570 48 45
Vel.: (029) 968 26 06
Чакаем навіны на um5@tut.by