БАЦЬКОЎСТВА
Хвала Хрысту, мае дарагія!!!!!!!!!Вось я зноў разам з вамі!!!!!!Думаю, што зараз буду старацца пісаць для вас у суботу, але калі не будзе выходзіць, то буду проста пісаць раз у тыдзень, бо ўсё залежыць ад таго, на якой працы муж)))раз на тыдзень я абавязкова з вамі!!!!
Хацела спачатку напісаць на любімую тэму паганскага свята Хэллуіна, але трэба яшчэ крышку назбіраць матэрыялу і параіцца з аўтарытэтамі Касцёлу))))чакайце- я думаю,што для вас будзе вельмі цікавая гэта тэма!
А сёння мы паразмаўляем на тэму "Хросныя бацькі - не скарбонка з грашыма!"
Як модна ў наш час хрысціць дзяцей, выкладаць фота з Хросту, выбіраць хросных для дзіцяці....Але часам так сумна на ўсё гэта глядзець, бо Хрост становіцца проста модным рытуалам, а хросныя бацькі - банкаўскімі рахункамі, якія заўсёды рады выдаць энную суму грошай....Я не кажу, што фота і выбар бацькоў - гэта дрэнна, але хачу ўкласці ў гэта духоўны змест!Так фота застанецца на ўсё жыццё, але ці застанецца дух веры ў дзіцяці на ўсё жыццё, ці змогуць хросныя бацькі сваімі падарункамі і грашыма ўзбагаціць дзіця духоўна, ці змогуць сваім асабістым жыццём паказаць шлях да Храма, да Бога, ці змогуць маліцца за свайго хрышчонага дзіця часцей і больш, чым дораць падарункі на святы?Ці зможа хросны бацька ўзяць адказнасць за духоўнае выхаванне дзіця і паказаць сапраўдны твар Бога маленечкаму чалавеку?
Калісьці глядзела перадачу, даўно гэта было, яе вядзе знакаміты А.Малахаў, дык там як раз была тэма хросных бацькоў і іх сапраўдная місія.Дык вось, там слушна заўважылі:не важна як часта вы заходзіце на госці да вашага ахрышчонага дзіця, не важна, колькі падарункаў атрымае дзіця, не важна, колькі грошай вы ўклалі ў яго скарбонку на веласіпед, не важна, колькі разоў вы схадзілі з ім у кіно...!Але так значна і важна,колькі разоў вы за яго памаліліся, колькі разоў вы разам хадзілі ў Храм, колькі разоў вы рассказвалі пра Божую любоў, колькі разоў вы дапамаглі людзям і праз гэта дзіця ўбачыла, як павінен жыць сапраўдны хрысціянін, праз гэта ён заўважыў, як можна ўбачыць любоў Божую ў іншых людзях, як можна быць шчаслівым нават калі ты слабы і сумны, але ў цябе ёсць падтрымка і лепшы сябар - Бог!
Дарагія хросныя бацькі, не пераўтварайце вашую адказнасць быць бацькамі ў камерцыйныя зносіны з дзіцем, не рабіце вашыя ўзаемаадносіны модным жэстам і жэстам культуры альбо "усе так робяць, гэта неяк непрыгожа!"Зрабіце сваё прыгожае пакліканне - быць хроснымі бацькамі на ўзроўні Анельскай апекі і Пастырскага суправаджэння па жыцці!Няхай вашая адказнасць не заканчваецца на тым, каб не забыцца павіншаваць на святы і адарыць падарункам....памятайце маліцца за сваіх дзяцей, памятайце той дзень, калі вы духоўна ахрысцілі іх ў Храме,не толькі ж Дзень Нараджэння памятаць, бо Хрост - гэта духоўнае Нараджэнне чалавека, лучнасць з Богам і Касцёлам!
А родным бацькам вельмі моцна жадаю: быць мудрымі,калі выбіраеце хросных бацькоў для сваіх дзетак, тое, што вы моцна з кімсьці сябруеце альбо з'яўляецеся роднымі па крыві, не азначае,што той ці іншы чалавек зможа адказна падыйсці да справы быць сапраўднымі хроснымі бацькамі...Не кожны зможа выхаваць душу вашага дзіця ў Божай любові, не кожны можа быць прыкладам жыцця і малітвы, не кожны чалавек зможа паказаць усю прыгажосць жыцця з Богам...Як жа балюча глядзець, калі бацькі выбіраюць хросных, якія маюць залежнасці(кураць альбо п'юць),якія ўвогуле бываюць у Касцёле раз на год альбо ўвогуле не вераць ў Бога, але пастаяць падчас Хросту ў Касцёле згаджаюцца....
Калі вы любіце сваіх дзетак, то адносьцеся да іх духоўнага жыцця з адказнасцю і сур'ёзнасцю, клапаціцеся не толькі аб матэрыяльнай сферы жыцця, але і аб духоўнай!!!!!
З любоўю і малітвай, ваша Вікторыя!!!!
p.s.У нас цудоўныя хросныя бацькі, дзкую Богу за іх!!!!