БАЦЬКОЎСТВА
Хвала Хрысту,мае дарагія чытачы!!!!
Вось мы з дачушкай Надзейкай пачалі хадзіць у адаптацыйную групу дзіцячага саду. Шмат чаго для сябе адкрылі, змаглі ўбачыць многа нвоага і цікавага. Але ж вы ведаеце, што я люблю назіраць за іншымі, а асабліва за ўзаемаадносінамі бацькоў і дзяцей. І вось хачу падзяліцца з вамі вельмі сутнай і важнай заўвагай для бацькоў.
У сучасным свеце бацькі забываюцца для чаго яны нараджаюць дзяцей?... вось вы таксама адкажыце на гэтае пытанне. Я ўпэўнена, што адказы будуць розныя і дарэчы вельмі "мудрыя".
Але як мы бачым і назіраем - сучасны чалавек дае жыццё іншаму чалавеку, каб задаволіць свае эмацыйныя жаданні: я хачу нарадзіць дзіця, бо я люблю дзяцей і люблю з імі бавіцца....бо хачу ўратаваць сям'ю...хачу стаць лепшай, чым мая маці...хачу быць цяжарнай, бо гэта так прыемна...хачу,каб я была шчаслівая..хачу,хачу,хачу - для сябе,ні ў якім разе для дзіця.А як рэдка мы чуем: хачу нарадзіць дзіця, каб даць яму гэты свет,жыццё, каб ён быў шчаслівы і ў будучым таксама мог даваць жыццё іншым.
У дзіцячым садзіку я заўважыла, што бацькі ганарацца не поспехамі сваіх дзяцей, а сабой! "Вось я чытала літаратуру, як трэба развіваць маторыку ў дзетак і зараз ён у свае 2,5 умее...", "Вось я аддала дзіця на развіваючы гурток...", "Вось я хаджу з дзіцём у басейн, бо хачу,каб ..." - варынтаў магу агучыць безліч.Але мне важна данесці да вас тое, што бацькі вельмі часта займаюцца не развіццём свайго дзіця, а развіццём сябе, развіццём новых тэндэнцый у выхаванні, а яшчэ робяць часцей за ўсё так не таму, што заўважылі задаткі ў дзіцяці да нейкага занятку альбо таленту, але таму што так робяць усе "добрыя і адданыя бацькі", мода ў нас такая. Мы ганарымся не дзецьмі, а тым, што аддаём на безліч грошаў і яны здзяйсняюць нашыя мары, і ні ў якім разе не ўлічваем іх інтарэсаў, іх жаданняў, іх цягі, да таго ці іншага занятку....
Мы баімся нешта не даць, не купіць, не прачытаць, але мы не баімся ўключаць тэлевізар на ры гадзіны з мульцікамі, мы не баімся іх распесціць, мы не баімся ігнараваць пытанні нашых дзетак "а чаму?", "дзе?", "а што гэта такое?", мы не баімся ігнараваць просьбы пагуляць з нашым дзіцём, мы не баімся ігнараваць чарговую ідэю з паходамі...
Многія бацткі застаўляюць сябе гуляць са сваім дзіцём па 2-3 гадзіны ў развіваючыя гульні і думаюць, што выканалі свае абавязкі перад дзіцём. Нашым дзеткам хопіць і 15-20 хвілін, каб пагуляць у развіваючыя гульні, самае галоўнае - гэта, каб мы не ігнаравалі дзіця, калі яны задаюць нам пытанні, калі хочуць пагуляць у "свае" гульні( не абавязкова сучасныя разввіаючыя), гэта можа быць і проста маляванне альбо складанне піраміды... Не трэба ігнараваць дзіцячыя жаданні, трэба не шкадаваць часу на сваіх любых дзетак.
і вельмі шкада, калі больш скромныя бацькі саромеюцца сказаць, што ў іх няма тых ці іншых цацак, за тое яны мыюць разам посуд, разам ідуць у агарод - мама займаецца праполкай, а дзіця капаецца ў пясочку, яны шыюць разам адзежу для лялек, пяюць песні і проста жывуць разам і радуюць адзін аднаго тым, што праводзяць працу і вольны час таксама разам. І не думаце, маторыка альбо сенсорыка не развіваюцца, як раз наадварот.
Любіце сваіх дзетак і не забывайце,што жыццё даем мы для таго, каб проста даць жыццё, а не для сваіх эгаістычных запросаў жыцця...
Пражывіце дзяцінства з любоўю і радасцю, па-сапраўднаму і шчыра, без моды на выхаванне і стыль жыцця!!!!
Няхай дапаможа нам у гэтым Сама Езус Хрыстус!!!!!!!!!!!!!!
Ваша Вікторыя