БАЦЬКОЎСТВА. праляцела лета...

( 0 Votes )


БАЦЬКОЎСТВА

Хвала Хрысту,мае дарагія!!!!!!!!!!!!Вось праляцела лета,шмат падзей,адпачынку,знаёмств,пачуццяў...як гэта ўсё ўладкаваць і перанесці на паперу,каб данесці да вас каштоўную інфармацыю))))

Хочацца сёння з вамі падзяліцца тым маленькім сакрэцікам,які дапамагае выхоўваць нашую дачушку ў атмасферы пазітыву!Часта ў мяне пытаюцца,што вы робіце,што ў вас такая дачушка пазітыўная,жвавая,прагная да жыцця і радасці?


Сакрэтаў ніякіх няма,я раней нават не ведала,што адказаць,але за гэтае лета адказ знайшоўся!Проста мы нашу дачушку лічам за сябра,якога заўсёды берым з сабой,незалежна ад мерапрыемства,часу і абставін.

Для нашых бацькоў - гэта неяк дзікавата,яны адразу думалі "ну навошта мучаць дзіцё і ўсюды цягаць,яшчэ рана для яго ўсе гэтыя падарожжы,вечарыны,пілігрымкі..."І тут іх самая вялікая памылка!

Гэтым летам Надзейка ішла сваёй першай пешай пілігрымкай ў Будслаў- мы ніколечкі не шкадуем,крыху хваляваліся,як гэта ўсё будзе яна пераадольваць,але аказалася,што дачушцы вельмі спадабалася,цяпер у яе ёсць любімая хрысціянская песня "Божа мой,гэта Ты...",яна ўвесь шлях была на пазітыве,ёй падабалася,што вакол яе такія ж маленькія веласепідысты,калясачнікі,дарослыя,якія ўсміхаюцца,любяць цябе пажмякаць,патрымаць за ручку,шмат музыкі,маленькіх дзетак і любімыя мама з татам, такія шчаслівыя і натхнёныя.Так,было крыху капрызаў,але такія капрызы для мяне як норма,мы з імі і ў звычайны дзень сутыкаемся))))А як хораша было на імшы наразаць кругі вакол парку,бо так шамт людзей,трэба ж ўсіх разглядзець))).Пасля пілігрымкі наша маленства спала самым здаровым моцным сном,які ёсць на свеце,шмат усміхалася ноччу...было прыемна глядзець на тварык соннага ўсмешкавага чалавечка).

Потым нас чакалі вечарыны на Дзень Нараджэння нашых сяброў,ну тут жа зноў пытанне:"Можа нам заставіце ўнучку,каб не перешкаджала,ды і яна замалая для ўсяго гэтага!?"Маё сэрца мне заўсёды правільна паказвае шлях,толькі разам з намі Надзюшцы будзе камфотрна,весела і добра!!!Так яно і выйшла: дзіця танчыць разам з намі,сьпявае песні пад гітару, бавіцца з дарослымі,з кожным па чарзе,вучыцца мець зносіны з іншымі, вучыцца адпачываць, гуляць,шмат бегаць,а не сядзець у хаце перад тэлевізарам і мульцікамі...і самае цікавае,што не толькі яна атрымлівае шмат эмоцый,але і мы з нашымі сябрамі: ад яе ўсмешкі,розных прыкольных недарэчнасцяў,акалічнасцяў,неспадзяваных сапраўдных эмоцый нашай дачушкі,здзіўленне,радасць...!І самы вялікі плюс ў гэтым - мы можам спакойна ехаць на госці да каго хочам,мы не будзем баяцца,што Надзенька будзе капрызная альбо будзе баяцца,не зможа кантактаваць з іншымі,наадварот,яна ў нас дыпламат па зносінам,умее трымацца,як з дзеткамі,так і з дарослымі!І мы не стамляемся,калі яна з намі,раней як была меншая было трохі складаней,але як мы ўжо яе навучылі быць разам з намі ў гучнай кампаніі і яна крыху ўжо падрасла- няма ніякіх праблем і перашкод спакойна і радасна адпачываць).

Адна бабуля з Касцёла кажа мне на вуліцы:"Калі б я прывяла свайго ўнука ў касцёл - ён бы тут ўсё разграміў,ці ўвогуле б не стаяў у Касцёле,а вашая Надзейка малайчынка,так добра сябе паводзіць,ёй падабаецца быць ў Храме!"Ну што тут сказаць...так,раней крыху было складана з дзіцём ў Касцёле,амаль не чула святара,Слова Божае,малітву,бо дзіцё спрабуе нешта памацаць,паглядзець,можа зваліцца на роўным месцы...але ў дзяцей ёсць добрая якасць- яны растуць і вельмі хутка растуць!)))Таму зараз мы ўжо прывыклі хадзіць ў Храм,слухаць спевы,мы, нават калі чуем любімы спеў, разам пяём,а калі ён заканчваецца,то Надзя кажа "шчё",гэта значыць "яшчэ",любім як міністранты звіняць у званочкі,тады адразу смяёмся,а не баімся гэтых гукаў,любім класці ў скарбонку грошы,цалуем усе абразы,умеем складваць ручкі на слова "амэн",шлём паветраны пацалунак Божаньку,любім Яго,дорым сваю ўсмешку іншым парафіянам,гартаем старонкі малітоўніка,гладзім фігурку Св.Тэрэзкі.Прыводзьце дзетак ў Касцёл,нават маленькіх,не бойцеся стаміцца з імі,не пачуць слоў святара,вашая малітва будзе самай адданай і моцнай,шчырай,таму што вы прывялі свайго анёлка да таго,Хто будзе вясці яго ўсё жыццё,Бог будзе Добрым Пастырам і сябрам для вашых дзетак і ўнукаў,але толькі тады,калі яны будуць любіць Бога з самага малку,калі будуць спяваць спевы на яго Хвалу,радавацца таму,што яны разам з Нябесным Айцом.А то вельмі цяжка і страшна глядзець,калі ў Храм прыводзяць 6- гадовага хлопчыка,які сядзіць у мамы на руках,бо баіцца знаходзіцца ў храме,прам дрыжыць ад страху,калі звіняць званочкі і плача...дзе ж ён навучыцца любіць Бога,калі ён Яго не ведае і баіцца...Ён для яго невядомы і страшны аб'ект,а Дом Бога - нейкае страшнаватае месца,дзе гучна пяюць,б'юць у званы і хочуць вырваць твае рукі на знак "супакою".

Ведаеце,мы вучам нашу дачушку сваім прыкладам,жыццём і паставай любіць жыццё,не баяцца новых падзей, быць адкрытай на Бога і людзей,любіць жыццё, малітву, святы,людзей,прыроду!Вучам жыць і не баяцца жыцця,розных акалічнасцяў!!!!Вучымся самі быць побач з нашымі дзеткамі,адпачываць з імі,быць для іх сучаснымі,быць для іх сябрамі,а то яны хутка знойдуць нам замену на тэлевізар,тэлефон,кампьютар.Нашым дзеткам патрэбен наш час,нашыя ўсмешкі,супольныя традыцыі,святкаванні,сябры,малітва!Канешне,жаль,што многія бацькі не ўмеюць адпачываць,таму дзецям не трэба глядзець,як бацькі проста "глушаць" алкагольныя напоі і вытвараюць вельмі некультурныя рэчы,ад якіх нашым дзеткам балюча і сорамна.Але гэта не ў нашым выпадку!)

Нашым дзеткам патрэбны Бог,якога мы павінны ім адкрыць,паказаць,навучыць бачыць Яго,размаўляць з Ім,любіць Яго,пазнаваць Яго!І тады іх шлях будзе напоўнены любоўю Бога і Божы провід правядзе іх да зялёных ніў і напоіць Жывою Вадою!!!!!

Жыццё даём мы,бацькі!!!!І не толькі,калі дзіця нараджаецца,але і тады калі яно жыве і расце - мы даём яму жыццё;камусьці радаснае і напоўненае любоўю, а камусьці - горкае і поўнае страхаў....Выбар за вамі!))))

Ваша Вікторыя)))

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 232 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091