БАЦЬКОЎСТВА. Школа

( 0 Votes )


БАЦЬКОЎСТВА

Хвала Хрысту,мае дарагія!!!!!!!!!!!!!Вось хутка ўжо восень,як кажуць катарга пачынаецца для ўсіх дзяцей і дарослых,вучоба так сказаць будзе грызці нас,а не мы яе))))Вось сёння пра гэта і пагаворым))))


Памятаю,як я любіла атрымоўваць кнігі,кожную абкласці вокладкай,наклеечкі прычапіць да кожнай,падпісаць на форзацы на апошняй старонцы і пагартаць,паглядзець малюнкі,тэмы....а літаратура,дык гэта асобная тэма:я чытала ўзахлёб вершы,аповесці,п'есы, раней чым на паўгода,як толькі кніжкі ў мяне на руках,дык адразу чытаю біяграфіі пісьменнікаў,вершы,аповеды.

...а потым яшчэ і пісаць свае асабістыя сачыненні,так сказаць для сябе любімай))))а вось вучыцца не вельмі любіла,толькі тыя прадметы мне падабаліся,якія паддаваліся маім здольнасцям і прыхільнасцям(літаратура,мова, мастацтва,культура,злж)

Але як часта мы бачым,што апошнія дні лета для дзяцей,як апошнія дні жыцця,ім так не хочацца ісці ў школу,абкладаць гэтыя разумныя падручнікі,складаць ранец....Чаму?я думаю,што справа не ў тым,як часцей за ўсё думаюць бацькі,што проста дзіця не здольнае альбо гультаяватае...не...Проста няма цікавасці да жыцця,да ведаў,да пазнання новага,невядомага,няма любові да адкрыцця ў сабе чалавека цікаўнага,пазнавальнага...Як часцей за ўсё праходзіць працэс падрыхтоўкі да школы...?ды ніяк,бацькі занятыя агародам,бульбай,апошнімі днямі адпачынку...не да дзяцей...альбо вечная кругаверць па базарах,універмагах- закупы перад школай....Ну яшчэ за падручнікі школьныя заплаціць у банку....можа хтосьці ячшэ і ў Касцёле падручнікі пасвенціць....і ўсё,на гэтым падрыхтоўка заканчваецца!

Э не ,дарагія бацькі,гэта проста фармальныя рэчы,якія ніякім чынам не заахвоцяць вашае дзіця да вучобы...толькі наадварот,бо яны самі бачаць,што вам самім таксама не хочацца гэта рабіць,але проста трэба....працэс падрыхтоўкі павінен быць радасным,цікавым,замест таго,Каб вышукваць ультрамодны пенал альбо ранец,схадзіце з дзеткамі ў паход на некалькі дзён перад вучобай,раскажыце,як раней вы вучыліся,якія кнігі былі ў вас,адкапайце савецкія атласы,карты па геаграфіі,разам пагартайце,раскажыце пра любімыя прадметы ў школе,пра настаўнікаў,што вы рабілі,каб лягчэй запамінаўся матэрыял...паверце,ім будзе цікава паслухаць,седзячы ля вогнішча і папіваючы гарбату...Як толькі падручнікі з'явіліся ў вашай хаце,вы адразу ж выбіраеце для іх вокладкі,падбіраеце колер,вазьміце ў рукі падручнік,пагартайце разам з вашым дзіцём старонкі,параўнайце са сваімі савецкімі падручнікамі...не трэба рабіць,як часцей за ўсё робяць іншыя бацькі,закупіў кіпу вокладак,паклаў на бачнае месца і сур'ёзна далажыў дзецям"каб усе падручнікі былі акуратна абкладзены,я праверу!"Навучыце іх любіць кнігі,адносіцца да іх з клопатам і акуратнасцю праз свой асабісты прыклад..прыйдзе час і яны самі будуць з ахвотай абкладаць кнігі і іх падпісваць!Запытайцеся ў сваіх дзетак з кім бы ён хацеў у гэтым годзе сядзець за адной партай,чаму...якіх бы настаўнікаў ён бы хацеў перш за ўсё пабачыць пасля лета,чаму?Знайдзіце ў падручніку літаратуры свой любімы твор і раскажыце аб гэтым дзецям,як вы яго ўспрымалі,чаму спадабаўся менавіта гэты аўтар...і можа вашае дзіця таксама зацікавіцца і прачытае яго...Пагаварыце аб культуры паводзін на ўроку,перапынку,у сталоўцы,як трэба ставіцца да настаўнікаў,тэхнічак,аднакласнікаў.Абгаварыце рэжымныя моманты(адпачынак,час для урокаў,час на гульню,секцыі,хоббі)Раскажыце,якімі учынкамі альбо "подзьвігамі" вы ганарыцеся,чаму менавіта так вы вырашылі зрабіць у свае школьныя гады ...падсумуйце добрыя моманты лета і накіруйце думкі вашага дзіця на школу,на асягненне новых ведаў...

І самае галоўнае,што можа быць перад школай - гэта малітва!!!!!Гэта не толькі падпіхнуць дзяцей наперад ў Касцёле,калі святар будзе асвячаць школьныя прылады...Гэта шчырая малітва аб дары Духа Святога на ўвесь год,а не аб тым,каб былі адны 10 у дзённіку!Прасіце Пана Бога любові да ведаў,да вучобы,прасіце Божых ласк не толькі для сябе,але і для настаўнікаў,прасіце церпялівасці і мудрасці для іх,прасіце натхненя для настаўнікаў...бо яны таксама стамляюцца і ім бывае цяжка несці свой багаж ведаў і перадаваць яго вашым дзеткам з любоўю,з натхненнем,з творчым запалам!!!І самае галоўнае не забывайце дзякаваць Богу,што можаце пазнаваць шмат новага і цікавага!!!!

Паважаныя бацькі,мы як хрысціяне павінны распаўсюджваць сваю любоў і далікатнасць ўсюды:на працы,дома,на вуліцы, у школе....Мы павінны перадаць нашую хрысціянскую культуру і любоў нашым дзецям!!!!Каб гледзячы на іх, пакрыўджаны дзеці - былі прытуленыя нашымі дзецьмі, кінутыя дзеці сваімі бацькамі- знайшлі нашых дзяцей праз сяброўства ў школе, каб стомленыя настаўнікі, шматлікімі гадамі працы і абыякавымі вучнямі- знайшлі пацеху і натхненне ў вачах нашых дзетак,якія прагнуць пазнаваць новае,якія запальваюць іншых сваім вогнішчам любові,каб меншыя школьнікі раўняліся менавіта на культуру старэйшых вучняў,каб Добры Бог асвячаў усіх нас(бацькоў,настаўнікаў,вучняў)сваёй ласкай міласэрнасці,прагі да жыцця,дабрынёй і любоўю!!!!!

Жадаю вам усім незабыўнага навучальнага году,цікавых матэрыялаў,творчых настаўнікаў,якія жывуць сваім прадметам і запальваюць астатніх любоўю да ведаў,верных сяброў ў школе і цікавых хатніх заданняў!!!!!!!!!!!!!!!З Богам у новы навучальны год!!!!!!!!!

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 232 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091