БАЦЬКОЎСТВА
Хвала Хрысту,мае чытачы!!!!Як доўга я не грукала па клавіатуры,набіраючы тэксты сваіх роздумаў пра выхаванне нашых дзетак))))І вось нават не ведала,што і як пісаць,як скапанаваць свае думкі ў адно разумнае разважанне...бо думак і пачуццяў за лета назбіралася шмат,а як гэта ўсё перадаць у літарах?)
І вось Пан Бог і тут зноў мне дапамог!!!!Сёння ездзіла да сваіх бацькоў разам з дачушкай,хадзіла з братам на стадыён,ён там займаецца спортам і бачу такую прам недарэчную карціну:дзве сяброўкі прыйшлі на стадыён са сваімі дзеткамі,у адной з іх два хлопчыкі,аднаму ,на выгляд, гадоў 6,а меншаму годзік з невялічкім хвосцікам.
..і вось меншы сынок знайшоў на стадыёне амаль здуты футбольны мяч,з якім пачаў гуляць,а мамачка адразу ж пачала здымаць сваім крутым тэлефонам гэтую мімішную карціну,тут жа падбягае старэйшы брат,адбірае жартуючы гэты мяч і футболіць ім па полі,малодшы брат радасна падхапіў гульню і пабег за мячыкам...і тут на маё здзіўленне маці пачынае крычаць на свайго старэйшага сына,і так пахабна крычыць,сур'ёзна:"навошта ты ўзяў мяч,ты што не бачыш,што я здымаю твайго брата на камеру,ты ўсё відэа сапсаваў"...дзіця ў шоку,не разумее ў чым праблема,за што ўвогуле на яго крычаць?!я таксама была ў шоку,няўжо старэйшы сын быў такім дрэнным ў гэтай сітуацыі???Няўжо сваёй гульнёй і жартам сын сапсаваў нешта непаправімае і такое важнае,важнейшае,чым дзіцячыя забавы, смех і жарты знянацку???Хачу сказаць,што бацькі зараз падурнелі з гэтымі сваімі смартфонамі,гаджэтамі,яны гатовы накрычаць нізашто на сваё роднае дзіця дзеля таго,каб зняць на тэлефон мімішнае відэа і выкласці яго ў інтэрнэт...я не супраць відэа,але я супраць неразумнага выхавання і безпрычыннага крыку і пагроз на сваіх дзяцей!!!Тады мы здзіўляемся,чаму дзеці растуць такія недаверлівыя,агрэсіўныя без прычыны...ёсць прычыны,ёсць...мы ўсё закладваем у нашых дзетак так старанна і ўмела...без любові і такту))))
Я зразумела,што мы часта стараемся быць строгімі і сур'ёзнымі бацькамі,якія выхоўваюць дзяцей ў дысцыпліне,а ў выніку вырастаюць такія разбэшчаныя і эгаістычныя дзеці,якія нікому не патрэбныя,як акрамя мімішнаму інстаграму,кантакту,танкам камп'ютарным...вырастаюць дзеці,якім бацькі з маленства залажылі позірк злобы без прычыны,суровы голас па іх прыхаці....а ў выхаванні самае галоўнае не дысцыпліна і рэжым,а розум,любоў і паслядоўнасць нашых учынкаў....Як жа часта нашыя дзеці вырастаюць грубымі і недаверлівымі,бо раслі яны недалашчанымі і незразуметыя сваімі бацькамі...не хапіла ім любові,каб вырасці добрымі людзьмі,якія змогуць жыць прыгожа і годна не толькі ў сетцы інтэрнэта,фотаблогах,але і ў рэальным жыцці!
Паважаныя бацькі,звяртайце сваю ўвагу на тое,што часам вы надаеце столькі важнасці відэа,а не дзіцячым радасцям,неспадзяваным парывам вашых дзетак...не задзьміце агонь да жыцця вашых дзетак!!!!відэа можа і наберыць шмат лайкаў,але вы не наберыце гэтых лайкаў ад сваіх дзяцей,калі яны вырастуць...на жаль,такая праўда!Любіце рэальнае і жыццё і дзяцей ў гэтым жыцці!!!!