БАЦЬКОЎСТВА
Хвала Хрысту,мае дарагія!!!!Вы напэўна ўжо засумавалі без рубрыкі "Бацькоўства"?)Але так атрымалася,што мы ляжалі з дачушкай у бальніцы,потым было шмат асабістых спраў,пагэтаму толькі сёння я змагла звярнуцца да вас!!!Ужо не за гарамі доўгачаканая пілігрымка,мне даручана падрыхтаваць канферэнцыю,спадзяюся,што Пан Бог спашле Духа Святога ў гэтай справе)))
Ведаеце,сёння вырашыла падняць такую цікавую тэму, як "Унутраны голас бацькоў",навеяна асабістымі перажываннямі)))
Як жа часта мы апраўдваемся словамі:"Ой, ну не я адна такая,што крычу на дзяцей,усе так робяць!альбо.
..Падумаеш,газіроўка дрэнна,вунь суседка дае- і нічога!" А яшчэ самае жудкае,гэта,калі мы бачам,што той ці іншы сябар (маці альбо бацька) робяць памылкі ў выхаванні,яўна гэта ўсведамляем,але самі робім такую ж самую гісторыю з выхаваннем:абзываем сваіх дзяцей,адчытываем іх перад іншымі людзьмі,лаемся брыдкімі словамі,саромеемся гаварыць пра Бога,зрабіць знак Крыжа, патураем ва ўсім нашым дзецям,абы каб толькі была цішыня ў хаце...
Бацькі,мае дарагія бацькі,Калі ваш унутраны голас кажа вам,што так не павінна быць,што гэта трэба выкараніць,не бойцеся слухаць сваё сэрца,бо Пан Бог найчасцей стукае не ў драўляныя дзверы,а ў вашыя сэрцы!!!Не бойцеся быць правільнымі у выхаванні,не бойцеся быць не такімі як усе!!!!Не бойцеся быць бацькамі-хрысціянамі,якія распаўсюджваюць сваю веру праз свае ўчынкі,словы,праз выхаванне сваіх дзяцей!!!
Калі вам здаецца,што біць дзіця нельга,а суседка кажа,што гэта добра памагае ў выхаванні і дзеці тады ходзяць,як па струнцы,то слухайце сваё сэрца!!!Можа яны і ходзяць,як па струнцы,але ходзяць па струнцы страху,а не любові і паразумення з бацькамі!Тады мы дзівімся,чаму гэта нашыя паслухмяныя дзеці такія закрытыя на нас,на дыялог са сваімі роднымі бацькамі,а яшчэ горш бывае,калі дзеці вырастаюць і ўвогуле бацькам не тэлефануюць і не наведваюць іх(ведаю шмат асабістых прыкладаў такіх выпадкаў).А яшчэ ёсць вельмі "мудрыя"мамачкі,якія на вашыя словы пра выхаванне без дзягі,адкажуць такім чынам:"Ой,гэтыя рубрыкі ў інтэрнэце многа чаго пішуць,Але гэта ўсё хлусня,гэта толькі тэорыя,на практыцы ўсё па-другому!"Так,на практыцы ўсё па-другому,але гэта не значыць,што біць дзяцей - гэта правільна,гэта не значыць,што не трэба мяняць сваю тактыку выхавання!А яшчэ не трэба засяроджвацца на слове "тэорыя",трэба проста верыць у тое,што так павінна быць і што менавіта я змагу жыць у любові і гармоніі са сваёй сям'ёй,трэба проста дзейнічаць без думкі ў галаве "ах,якая там тэорыя,што яна там кажа,а што робяць суседзі?",а трэба жыць з думкай у галаве"маё сэрца кажа,што біць нельга,мне цяжка на душы,калі я б'ю сваіх дзетак,пагэтаму я іх не б'ю - гэта закон!!!!!"Ведаеце,на мяне гэта дзейнічае,нават,калі кіпіш і ўся на нервах,то пракруціўшы гэтую кароценькую думку ў галаве,адразу кідаеш дурныя помыслы!
Вывад: трэба слухаць сваё сэрца і не баяцца выхоўваць сваіх дзяцей у любові!!!трэба не баяцца быць іншым!!!трэба не баяцца быць хрысціянскай сям'ёй!!!!І заўсёды слухаць сваё сэрца,дзе Пан Бог ціха шэпча да вас,да бацькоў!!!!Часцей слухаць цішыню,шукаць парады і сілы ў Бога!!!!Прасіць мудрасці і асцярожнасці ў выхаванні нашых дзетак!!!І не думайце,што ваша суседка лепш ведае,як выхоўваць дзяцей!)
Любові ў вашых сем'ях і паразумення з вашымі дзеткамі ў выхаванні!!!Ваша Вікторыя!)