БАЦЬКОЎСТВА
Хвала Хрысту,мае дарагія і любімыя чытачы!!!!!!
Мой сужонак кажа мне,што я з лёгкасцю пішу рубрыку,але на самой справе гэта не так...Кожны раз,калі прыбліжаецца дзень,калі трэба штосьці напісаць для вас,то ўзнікае пытанне:а пра што пісаць?Не зусім гэта і лёгка - быць адказнай за такую сур'ёзную справу,як рубрыка "Бацькоўства",бо шмат маіх думак і парад западюць у сэрцы людзей...і вельмі важна не заблытаць людзей моднымі і сучаснымі тэндэнцыямі сям'і,
не падарваць аутарытэт Сям'і з лучнасцю Касцёла і Бога, не падмануць людзей дадзенай інфармацыяй.
...Я часта перачытваю свае разважанні,артыкулы....бо баюся,каб мая місія была выканана якасна...Я ж усё ж-такі адказная менавіта за хрысціянскі бок сям'і!!!Бывае ўвогуле не ведаю пра што і як пісаць,але Бог заўсёды дапамагае не ленавацца і спасылае мне час,людзей,моманты,артыкулы,учынкі людзей,каб я магла данесці вам тыя ці іншыя праўды і разважанні пра выхаванне нашых дзетак)!Так што,мой каханы чалавечак,ты памыляешся,што мне даецца ўсё так лёгка!)))І прашу прабачэння ў вас,мае чытачы,калі не заўсёды магу даць вам,тое што сапраўды патрэбна і карысна,можа, не заўсёды мае тэмы актуальныя,дык яшчэ раз нагадваю пра тое,што са сваімі прапановамі і пытаннямі можна звяртацца да мяне ў асабістым паведамленні!)))
Ну а зараз мы вернемся да асноўнай місіі нашай рубрыкі!)І сённяшняя тэма будзе гучаць так:"Дысцыпліна альбо сю-сю-сю!;)"Дзякуй Аліне Угорыч,што натхніла мяне на напісанне гэтай тэмы!)
Як часта бацькі баяцца слова "дысцыпліна" і слова "распесціць"!Сучасныя бацькі вагаюцца паміж гэтымі словамі,бо баяцца,што калі ў іх хаце будзе панаваць дысцыпліна,то дзіця будзе чэрствым і неласкавым,а калі ўсё дазваляць і патураць,то сядзе бацькам на шыю...І што рабіць,як знайсці баланс?
А вы не заўважылі,што Пан Бог менавіта так нас і любіць,нас дарослых????Бог - самы лепшы прыклад для бацькоўства,Ён і ёсць наш баланс у выхаванні!Бог любіць нас,але і не сюсюкаецца з намі,у Яго ёсць канрэтная тактыка- гэта любоў,прабачэнне, міласэрнасць і дысцыпліна!!!10 Божых Запаведзяў,галоўныя праўды веры,сем галоўных грахоў,сем святых сакрамэнтаў,пяць касцёльных наказаў....і г.д....напэўна гэта і ёсць фундамент Божай дысцыпліны!А як цудоўна Бог вучыць нас быць добрымі і міласэрнымі для іншых,не развіваючы ў нас пачуцця ўседазваоленасці і распешчанасці:дзве запаведзі любові,найважнейшыя хрысціянскія ўчынкі,учынкі міласэрнасці для душы і цела бліжняга,Боскія цноты,Дары Духа Святога....Пагартайце малітоўнік "Ойча Наш" і вы адразу ўбачыце мудрае Божае выхаванне!!!
Зараз мне многія скажуць,што гэта,канешна,правільна,але як гэта ўсё прымяніць у жыцці,мы таксама можам гаварыць прыгожымі і круглымі словамі,а на справе ўсё выглядае зусім інакш,не так прыгожа і гладка!АЛЕ буду пісаць менавіта ад сябе,буду пісаць пра тое,што зразумела я і чаму навучылася,дзе зрабіла памылкі!І дзякую Богу,што даў мне такога сужонка,як Валера,бо каб не ён,то многія б рэчы пайшлі на самацёк,мужчыны ўсё ж-такі лепш умеюць трымаць дысцыпліну!
1.Менавіта наконт хрысціянскага выхавання:
Дзеці павінны бачыць нашую любоў да Бога, а не слухаць нашыя настаўленні,што трэба ісці ў Касцёл,што трэба паспавядацца;дзеці павінны бачыць малітву ў хаце,як мамы,так і таты;не бойцеся браць маленькіх дзяцей у Касцёл:вось там вы і павінны праявіць любоў і дысцыпліну- трэба канкрэтна размежаваць,што можна рабіць маленькаму ў Касцёле,а што нельга, напэўна хадзіць па Касцёлу дзіця можа,акуратна дакранацца да святых фігурак-можа,але выходзіць да Алтара, альбо гуляцца з Крыжам ці тузаць стулу на Канфесіянале- нельга!Не бойцеся пачуць у свой адрас не вельмі карэктныя заўвагі і скаргі на вашае дзіця,калі вы бачыце,што дзіця паводзіць сябе культурна і суадносна свайму ўзросту і развіццю,то няма чаго саромецца і звяртаць увагу на людзей,якія з савецкіх часоў прывыклі,што Касцёл для дзяцей - гэта поўная недатыкальнасць і дзецям няма чаго рабіць у Касцёле!Гэта я пра маленькіх дзетак,але ёсць дзеці,якія ўжо маюць пэўныя навыкі:умеюць гаварыць,разумеюць пэўныя правілы этыкету,культуры паводзін, таму - гэта ненармальна,калі шасцігадовы хлопчык гучна размаўляе падчас Імшы,гэта ненармальна,калі трохгадовае дзіця бурыць дэкарацыі альбо ламае кветкі ў Касцёле!Для таго,каб дзіця адчувала сябе камфотрна ў Касцёле,але пры гэтым не псавала агульную атмасферу малітвы- Бог даў дзеткам старэйшых дарадчыкаў,родных бацькоў і хросных!!!Усё ў нашых руках!!!!Прасіце Бога,каб дапамагаў вам мудра апекавацца над вашымі дзеткамі!!!
2.Менавіта наконт псіхалагічнага выхавання:
Часта чую ад многіх мам,бабуль такія вось словы:як мы з ім удваіх і нікога больш побач няма,то ён такі добры і разумны,паслухмяны,але як толькі ёсць побач іншыя людзі,то дзіця са шкуры вон лезе!Гэта нармальная псіхалагічная з'ява,калі вы з ім адзін на адзін,то вы адказваеце на пытанні і просьбы свайго дзіця,гуляеце з ім,нават,калі вы мыеце посуд,але пры гэтым нікога няма,акрамя вас і дзіцяці,то вы можаце зірнуць на яго малюнак,адказаць на пытанне,расказаць смяшынку...АЛЕ вось як толькі з вамі побач знаходзіцца суседка альбо сяброўка,з якой так цікава пагаварыць,то інтарэсы дзіця адыходзяць на другі план,тады нашыя разумныя дзеткі ўключаюць усе свае хітрыя планы,каб звярнуць на сябе ўвагу:крычаць,бегаюць,ламаюць цацкі,б'юцца...Напэна кожны з нас назіраў за такой карцінай на вуліцы:ідуць дзве мамы-сяброўкі,актыўна размаўляюць,а іх дзеці цягнуцца побач з імі...і вось адзін з дзяцей пытае аб нечым у мамы,альбо хоча паказаць,які вялікі каштан ён знайшоў- мама ноль увагі,тады дзіця пачынае гаварыць грамчэй і тузаць за рукаво,мама- ноль ўвагі,тады дзіця псіхуе і крычыць,плача- мама ў адказ, так па-дзелавому і са злосцю, адказвае"Ты што не бачыш,што я размаўляю з цёцяй!!!" Сітуацыя кажа сама за сябе,рабіце вывады самі!І мне смешна чытаць модныя журналы,дзе пішуць,што жанчына можа выконваць некалькі спраў адразу,бо вельмі часта нашыя мамы могуць гаварыць з сяброўкай,па тэлефону, глядзець серыял,але не могуць адарвацца на пяць секунд,каб адказаць на пытанне свайго сына,каб паглядзець малюнак.Дзеці патрабуюць нашай увагі!!!!Мы самі,дарослыя,кажам,што нам не хапае ўвагі з боку сужонка,дзяцей,сяброў,але ці даём самі тое,чаго просім???І гіперактыўныя дзеці не нараджаюцца,а яны выхоўваюцца гіперактыўнымі роднымі бацькамі,што з імі потым трэба працаваць псіхолагам!Гіперактыўнасць- гэта спосаб звярнуць увагу на сябе,спосаб абудзіць сваіх бацькоў да любові і ўвагі!!!Задумайцеся!
3.Менавіта наконт бытавога выхавання:
Як часта бацькі самі не ўмеюць сябе паводзіць у бытавым альбо культурным плане!Зноў жа паўтаруся, трэба канкрэтна размежаваць,дзе і што мае сваё месца!!!Дзякуючы мужу,я навучылася размяжоўваць сваё месца побыту і месца рэчам у хаце!Ежа - на кухне,цацкі - у яшчыку, адзежа - у шафе(а не на крэсле),кнігі - на паліцы, малітва - перад хатнім алтаром альбо абразом і г.д.
*сняданне,абед і вячэра за сталом, на кухні(бываюць выключэнні па выходных і калі ёсць госці),была мая слабінка ў тым,што мне было лягчэй карміць дзіця ў зале перад тэлевізарам,дзіця было тады больш спакойным,але добра,што я не паддалася на такую палёгку!)
*малюем алоўкамі пад наглядам бацькоў,тады не будзе размаляваных шпалер і злосці на дзяцей,што яны натварылі бяды
*з маленства прывучаем дзяцей складаць свае цацкі на месца
*кнігі рваць ні ў якім разе нельга,для гэтага ёсць газеты
*святыя рэчы для дзяцей не гульня,Крыж можна даць дзеткам толькі для таго,Каб пацалаваць,але не больш гэтага!
*салодкае пасля ежы
з самага маленькага ўзросту можна прывучыць дзетак ставіць свой абутак на месца(і самім таксама трэба ставіць)
*таксама сваю дачушку я прывучыла выкідаць смецце ў сметнік,а брудную адзежу класці ў кошык для бруднага адзення,так мы прывучаем дзіця да акуратнасці
*перад сном абавязкова молімся з дачушкай да анёла Ахоўніка і шлём Божаньку паветраны пацалунак
і г.д....у кожнага з вас,я думаю,ёсць шмат падобных пунктаў на мае,гэта толькі некалькі прыблізных прыкладаў побыту і культуры)
Вывад:
Самае галоўнае - гэта вашая любоў і паслядоўнасць вашых дзеянняў!!!!Мы ўжо з вамі і ў папярэдніх артыкулах зразумелі,што пацалункамі і абдыманкамі распеціць нельга,а вось без дысцыпліны нашая любоў выгадуе гіперактыўных і непаслухмяных дзетак!)Дысцыпліна - гэта не значыць татальны рэжым і кантроль!Дысцыпліна - гэта паслядоўнасць і рацыянальнасць вашых дзеянняў!!!Калі хочаце навучыць любові- любіце,калі хочаце выхаваць чулых і ўважлівых дзяцей- будзьце чулымі і ўважлівымі, калі хочаце акуратных і культурных дзяцей- будзьце акуратнымі і культурнымі!!!Часцей размаўляйце з вашымі дзеткамі пра адносіны з іншымі людзьмі,пра паводзіны ў грамадскіх месцах,пра тое,што можна рабіць і што нельга,што будзе актуальна,а што будзе некультурна,што развесяліць,а што здзівіць і напалохае іншых...Зразумейце,што дзеці многае могуць зразумець,толькі трэба часцей ім пра гэта гаварыць і быць асабістым прыкладам ва ўсім!!!
Добрай і радаснай вам Нядзелі!!!!Ваша Вікторыя;)