БАЦЬКОЎСТВА
Хвала Хрысту,мае дарагія!!!!Ведаеце,як хораша,што можна быць шчаслівай ад таго,што магу выліваць свае думкі тут,у групе,што магу дзяліцца тым,што набываю я ў паўсядзённым жыцці!!!!
Сёння хачу проста падзяліцца з вамі яшчэ адным пэўным падцерджаннем маіх поглядаў: вельмі важна закласці фундамент любові ў выхаванні дзяцей,бо гэтае выхаванне перадаецца праз пакаленні і выкараніць памылкі вельмі цяжка!!!
Проста раскажу вам гісторыю,якая адбылася на маіх вачах на гэтым тыдні.
Іду я са сваёй дачушкай па цэнтральнай вуліцы нашага горада і бачу такую,я б сказала, балючую карціну:
бабуля угаворвае сваю ўнучку ісці хутчэй на вакзал,а яна зусім ужо разплакалася,раз'енчылася і не слухае яе...дзяўчынка прыхілілася ў нервовасці да сцяны пабеленага дома і выпацкала сваю адзежу...- тут бабуліны нэрвы лопнулі як па камандзе:яна пачала з усёй моцы тузаць дзяўчынку,кідаць аб зямлю,крычаць,абзываць яе "гаўном"(прабачце,але такая ёсць праўда),ад злосці вырвала капялюш з галавы сваёй роднай унучкі...дзяўчынка захліпвалася ад слёз і яшчэ больш працівілася бабуле...І тут маё сэрца не вытрымала...я падбегла да гэтай жанчыны,спачатку мой тон быў гучны і сур'ёзны,але Пан Бог змякчыў мой голас і сэрца,я прыхіліла дзяўчынку да сябе,пачала з любоўю тлумачыць бабуле:так нельга,яна дзіцё,шукайце да яе дарогу,да яе сэрца,яна яшчэ маленькая,яна не заўсёды можа свядома адносіцца да таго,што вам трэба спяшацца...чым больш агрэсіі да ўнучкі,тым больш страху і нянавісці будзе ў яе да вас,нашыя крыкі і прыкладанне рук толькі страшаць дзяцей,гэта не самае страшнае,што адзежу выпацкала,зараз ёсць тэхніка,не трэба мазоліць рукі,а абзываць дзіцё такімі брыдкімі словамі гэта проста жуць,гэта так балюча ёй,зразумейце,кажу вам гэта,таму што шкада вас,я да вас з любоўю,я разумею,што нервы,што надакучыла...але гэта дзеці... Я думала,што яна пачне агрызацца,можа скажа,што ўжо век пражыла,а я яе вучу,як выхоўваць дзяцей...але не,ведаеце,якая рэакцыя была???Яна заплакала,натуральна заплакала,па-бабскі так!!!І сказала:нас так выхоўвалі,ніхто не лашчыў,за правіну адразу кіем...ніхто не вучыў любіць...не было такога...Проста плакала і больш нічога не гаварыла...а дзіця хліпала носам і не хацела ісці з бабулей дадому...Потым яна яшчэ дадала:"З маткай яна нармальнае дзіцё,а мяне ўвогуле не слухае!"...
Ведаеце,мая тэорыя "фундамента любові і пяшчоты" яшчэ раз замацавалася!!!!!!Канечне,дзіця будзе сябе вясці так з бабуляй,бо яна для яе жахлівы чалавек,які лічыць яе "гаўном"!Бабуля не можа паводзіць сябе па іншай мадэлі , бо ёй заклалі такі падмурак- гневу, страху,прыніжэння!!!і я ўпэўнена,што яна і далей будзе сябе так паводзіць,за адзін дзіўны выпадак на вуліцы, чалавек не зможа перавярнуць усё сваё нутро,сваю сутнасць,ёй не паказалі,як яе любяць і цэняць,яе ніхто не вучыў любіць!!!Па сабе ведаю,што цяжка даваць тое,чаго ў цябе няма альбо ў цябе гэтага вельмі мала!!!
Мяне ўзрушылі яе слёзы,значыць чалавеку таксама не хапае любові,значыць яна ўспомніла сваё цяжкое дзяцінства...ёй самой захацелася,каб яе палюбілі, як малое дзіця,каб аж хацелася гэтай любоўю дзяліцца...
Гэта былі добрыя слёзы....Я дзякую Богу,што Ён змог правільна накіраваць мае словы,я спадзяюся,што яе сэрца хоць крышачку адчула маёй любові!!!!Але вельмі перажываю за іх адносіны з унучкай!!!
Любіце адзін аднаго,нягледзячы ні на што!!!!!Ваша Вікторыя;)