БАЦЬКОЎСТВА
Малітвы для сужонкаў
МАЛІТВА ПЕРАД СУЖЭНСКАЙ РАЗМОВАЙ
Езу Хрыстэ, Пане наш і Збавіцель!
У дзень перад мукай Ты маліўся за сваіх вучняў:
"Учыні Ойча,каб былі адно".
Гэта была малітва таксама і за нас,
за нашае сужэнства і сям'ю.
Ты хочаш нашай еднасці,
нашай аутэнтычнай любові "агапэ".
Зараз мы сядзім адзін перад адным,распачынаючы дыялог,
каб выканаць Тваё моцнае прагненне.
Удзялі нам, просім, святла і мудрасці Твайго Духа.
Паспрыяй,каб мы ўмелі гаварыць пра свае пачуцці,
без крыўды ці абвінавачвання іншай асобы.
Дапамажы нам, выслухаць адзін аднаго і добра зразумець адзін аднаго.
Дай нам мужнасці выканаць пастановы,
якія ўмацоўваюць нашую любоў
і збліжаюць нас з Табой,нашым Панам.
Паспрыяй Езу,каб праз гэты дыялог мы сталі яшчэ больш паяднанымі.
Амэн.