БАЦЬКОЎСТВА
Малітва для сужонкаў
БОЖА,ДЗЯКУЕМ ТАБЕ!
Божа, дзякуем Табе за шчаслівыя дні нашага сужэнства.
Дзякуем Табе за паранкі,калі абуджаліся задаволеныя ўзаемна, з нашай працы,нашых дзяцей,нашага дому і з саміх сябе.
Дзякуй Табе за час,калі размаўляем з сабой,і за час,калі разумеем адзін аднаго без слоў, а нават і жэстаў.
Дзякуем Табе за наш хатні супакой, за наш вольны час, за ўзаемны давер.
Дзякуем Табе за тое,што не абмяжоўваем адзін аднаго і не дакучаем адзін аднаму,за тое,што навучыліся шанаваць сябе так,каб шанаваць іншых.
Дзякуй Табе,Божа, што акрамя бур у нашым сужэнстве мы дасягнулі берагоў нашай мары.