БАЦЬКОЎСТВА
Хвала Хрысту,мае дарагія!!!!!Хутка ўжо свята Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста!!!!Ужо многія спадарыні думаюць,як прыбраць стол,што прыгатаваць смачненькага...дзеці чакаюць фарбаваных яек,пірагоў,розных смачносцяў!)))На жаль у гэтым годзе святкуем не разам з нашымі братамі праваслаўнымі,але на ўсё воля Пана!)
Сёння хачу пагаварыць з вамі на вельмі балючую,але вельмі важную тэму,ды і звяртаюся ўжо больш да тых бацькоў, у каго ўжо дарослыя дзеці.Тэма наша гучыць так:"Прабачаю,бо люблю!Куфар болю!"
яшчэ раз хачу сказаць Пану Богу дзякуй за тое,што перажыла такія цудоўныя рэкалекцыі ў гэтым годзе!!!!І ўжо бачу плён!Як жа часта ў нашых семьях мы не адчуваем цеснай сувязі паміж дзецьмі і бацькамі:дачка і маці,сын і бацька...І я ведаю,што гэта баліць і хацелася б па-другому,зблізіцца,наладзіць кантакт,а не хапае адвагі,неяк ужо прывыклі да холаду нашых зносін...Праўду кажучы,у мяне таксама ёсць такая праблемка,я не магу сказаць,што мае адносіны з мамачкай такія цёплыя,светлыя,блізкія- на жаль не!(Шмат болю,крыўд,непаразумення цягнуцца з дзяцінства,а самае дзіўнае,што крыўды ёсць і ў матулі на мяне,на мужа...хоць аб гэтым не кажам уголас,але ўсё бачна па нашым учынкам:нервы,грубасць,крыўдлівасць па самаму маленькаму поваду,агрэсія і непаразуменне,розныя погляды на жыццё,на веру, на Бога...
Заўсёды сябе кару,што не ўмею быць пяшчотнай са сваёй матуляй,часта не магу змаўчаць на яе няважныя і рэзкія рэплікі ў мой адрас,не магу проста абняць без прычыны,не магу сказаць прыемнага слова,чарсцвею...і што са мной,няўжо не люблю,няўжо не маю цёплага пачуцця да сваё матулі- не ,маю,проста як гаварыла ў тую сераду,не залажылі фундамент любові,а плюс яшчэ крыўды розныя,неўменне прабачыць,прааналізаваць....але на гэтых рэкалекцыях адбыўся цуд,а дакладней пасля іх:мне так захацелася пагаварыць са сваёй матуляй пра нашыя праблемы,але не ведала як,бо заўсёды любая размова заканчвалася сваркай,крыкам і непаразуменнем,а хацелася мірна,данесці любоў,праўду,а я ж так закаваная,што мне цяжка звяртацца да матулі з пяшчотай,далікатна...але тут я не спалохалася і пачала маліцца да Духа Святога,як раіў кс.Мікалай,прасіла яго,Каб натхніў маё сэрца любоўю,каб дапамог з пяшчотай выказаць свае думкі...і патэлефанавала маме,стала ёй рассказваць пра цудоўныя рэкалекцыі,а потым сама не ведаю як,плаўна перайшла на тэму нашых з ёй адносін,гаварыла спакойна,разважліва,кожнае слова лілося ад сэрца,мякка,з любоўю да маё мамачкі!!!І ведаеце,яна амаль мяне не перабівала,а калі і штосьці казала,то не са злосцю і незадаволенасцю...кажу ёй:"Мамачка,ты ж разумей,што кажу табе не каб асудзіць,а каб падумала над тымі словамі,што кажу,кажу тое,што бачу са свайго боку,гледзячы на цябе...бачу,што носіш на нас з татам крыўды,боль,не складай іх у куфар,у глыбіню свайго сэрца,калі табе балюча,то падзяліся боллю з намі,раскажы,што цябе хвалюе,раніць,баліць,мы ж не чужыя людзі,можа,мы не бачым сваіх памылак,не складай све крыўды,бо як накопіш іх,ды тады гневаешся на нас,на калег па працы,злуешся на пустым месцы...зусім зачынілася на нас...ты ж бачыш,што апошнія гады вельмі стараемся з татам,каб выправіцца,хоча,каб і ты прыйшла да Бога,як і мы...я разумею,што ты кажаш,што верыш ў Бога,але нашая вера мёртвая без учынкаў,твой Бог - гэта барадаты дзядзька,які карае за грахі,а мой Бог - гэта самы лепшы сябар,які мяне любіць...хачу каб ты гэта адчула ў сваім сэрцы...каб адпусціла ўвесь боль,каб прабачыла,каб мы сталі бліжэый адзін да аднаго...не складай свае крыўды ў куфар,яны там заляжацца і нічога добрага з іх не будзе,прасі ў Бога пяшчоты,любові,сілы прабачыць,А Ён дапаможа,адорыць патрэбнымі ласкамі,мы цябе любім...Тата кажа мне часта па тэлефону,што любіць цябе...у мамы такое здзіўленне было"Ён табе такое кажа?"так кажа,а табе не кажа,бо ты часта бываеш грубая з ім,злая,неласкавая...а для любога мужчыны,не толькі для нашага тат,патрэбна пяшчота,жаночая мудрасць,ён заркываецца ад цябе,бо твае паводзіны адштурхоўваюць...не крыўдзься,але гэта так...ён і так вельмі стараецца,шмат маўчыць,каб не сказаць што-небудзь балючае...адгукніся на нашую просьбу!часта малюся за цябе,за нашу сям'ю...прашу Бога,каб дапамог мне стаць лепшай,лагоднай...і ведаешь,каб не Бог,то не сказала табе сёння гэтых слоў,не гаварыла б з табой так спакойна...усё гэта мне даў зразумець Бог,ніхто іншы - Ён,Ён навучыў мяне бачыць і тваю душу,тваё сэрца,твае раны,Ён дапамагае мне зараз з табой размаўляць і адкрываць каналы твайго сэрца,дапамагае любіць цябе такой,якая ты ёсць...ты падумай над тым,што я табе сказала,проста падумай....я проста хачу прымірыцца і стаць бліжэй,хачу,каб было ўсё ў нас добра!!!люблю цябе,мамачка!!!"
Вось так я пагаварыла з маёй мамай,так лёгка стала на сэрцы пасля размовы,ды і мірна так пагаварылі....а яшчэ я была ў здзіўленні ад таго,што гаварыла,бо адна справа пісаць тут,у рубрыцы,чужым людзям,а другая справа прызнавацца ў сваіх пачуццях роднаму чалавеку,казаць пра боль сваёй маме,казаць пра любоў да яе....Адзін псіхолаг запытаўся ў сваёй пацыэнткі ці любіць яна сваю маму,яна канешна сказала,што любіць,тады ён даў ёй вельмі простае заданне:прыехаць сёння да мамы і проста сказаць ёй "Я цябе люблю!"- і ўсё,больш нічога....як вы думаеце выканала пацыентка гэтае заданне?- не,не зрабіла,не такое ж і лёгкае аказалася,бо ў тэорыі(на словах)ўсе мы бравыя і смелыя,а як да справы,дык пасуем,баімся і далей жывём са сваім куфарам болю!!!дАРАГІЯ,КАЛІ Ў ВАС ЁСЦЬ ПАДОБНЫЯ ПРАБЛЕМЫ,КОЖНЫ ВЕДАЕ СВАЮ...ТО НЕ БОЙЦЕСЯ ПРЫЙСЦІ І ПАГАВАРЦЫЬ СА СВАІМІ БАЦЬКАМІ,ПРЫМІРЫЦІСЯ,ПАРАЗМАЎЛЯЙЦЕ ПРА БОЛЬ,АДПУСЦІЦЕ КРЫЎДЫ,ЗРАЗУМЕЙЦЕ АДЗІН АДНАГО,ПРАБАЧЦЕ...НЕ ЧАКАЙЦЕ ТАГО,ШТО ЯНЫ ПАВІННЫ ПЕРШЫЯ ЗРАБІЦЬ КРОК,БУДЗЬЦЕ МУЖНЫМІ Ў СВАЁЙ ЛЮБОВІ,НЕ БОЙЦЕСЯ ДАКРАНАЦЦА ЦЯЖКІХ ТЭМ,НЕ БОЙЦЕСЯ ДАКРАНАЦЦА ДА СЭРЦА БЛІЗКАГА І РОДНАГА ЧАЛАВЕКА...ЛЮДЗІ МЯКЧЭЮЦЬ,КАЛІ ДА ІХ ПРЫХОДЗІШ З АДКРЫТАЙ І ЛЮБЯЧАЙ ДУШОЙ!!!!ПРАСІЦЕ,КАБ ДУХ СВЯТЫ ДАПАМОГ ВАМ ПРЫМІРЫЦЦА!!!ХУТКА ВЯЛІКДЗЕНЬ,ТАКІЯ ТРЫ ЦУДОЎНЫЯ ДНІ ПЕРАД ІМ,ДЗЕ МОЖНА ПАРАЗВАЖАЦЬ НАД СВАІМ ЖЫЦЦЁМ,НАД ТЫМІ ПАМЫЛКАМІ,ЯКІЯ ДАПУСЦІЛІ,НАД БОЛЛЮ,ЯКУЮ ПРЫЧЫНІЛІ РОДНЫМ,НАД ТЫМ,КАГО МЫ ЛЮБІМ,АЛЕ НЕ АДВАЖВАЕМСЯ СКАЗАЦЬ І ПАКАЗАЦЬ ГЭТА!!!!ЛЮБІЦЕ ЗАРАЗ!!!!!!Кожны трыдуум перажываю вельмі эмацыянальна,Вялікі Чацвер,як чысты абрус,як новае жыццё:мой тата ў ліку тых,каму святар мые ногі,як сваім вучням....і кожны раз я плачу,калі бачу гэты абрад...радуюся таму,што мой тата хоць сімвалічна можа быць вучнем Хрыста...радуюся таму,што ўжо сем год не ўжывае алкаголь і ходзіць у Касцёл,зусім іншы чалавек(радасны,добры,адкрыты),Вялікая Пятніца,як маё жыцце,як акрываўлены абрус...як мае грахі....гэта так добра,што ёсць Вялікая Пятніца,дзе можна "выстрадать"свае грахі,адчуць сваю слабасць і прабачыць сваім бліжнім...Вялікая Пятніца- пацалунак Крыжа і мой боль,які хачу даверыць Богу,укласці сваю руку ў Яго акрываўленую руку і ісці разам,перамагаючы цемру і смерць грахоў!вялікая Субота,як Надзея,як чаканне...адсунем камень у пячоры нашай душы,Няхай Езус Уваскрэсне ў нашым сэрцы і не будзе ў нас крыўд,болю,злосці,а толькі любоў,толькі перамога над злом!!!!Віншую ўсіх з надыходзячым святам і хачу пажадаць вам аднаго:НЯХАЙ ПАНУЕ МІР,ЛЮБОЎ І РАДАСЦЬ У ВАШЫХ СЭРЦАХ І СЕМ'ЯХ!!!!НЯХАЙ ВАШЫМ ЖЫЦЦЁМ БУДЗЕ УВАСКРОСЛЫ ЕЗУС!!!АЛЛЕЛЮЯ!ХРЫСТОС УВАСКРОС!!!!!б'юся з вамі яечкам)))А ЯШЧЭ...ВЫБАЧАЙЦЕ,КАЛІ ШТО-НЕБУДЗЬ НЕ ТАК ПІШУ!!!!З ЛЮБОЎЮ, ВАША ВІКТОРЫЯ!