БАЦЬКОЎСТВА
Крыжовы шлях сямейнага жыцця (працяг)
Прыпынак 12
Езус памірае на Крыжы
Святыя часта паміралі мучаніцкай смерцю, бо ім дастаткова было ўбачыць самы вялікі жэст на зямлі – Укрыжаванне Хрыста. Не трэба было гаварыць, чытаць ім пра Бога – яны бачылі Яго ўчынкі. Смерць Езуса стала іх жыццём. Так і нашыя дзеці глядзяць на нашыя ўчынкі.
Адна дзяўчына аставіла на дзвярах сваёй маці запіску:
“Калі ты думала, што я не гляджу на цябе, ты прыклеіла мой першы малюнак на сцяну, і мне захацелася сядзець дома і маляваць.
Калі ты думала, што я не гляджу на цябе, ты дала паесці аднаму збадзяламу кату. Менавіта тады я зразумела, што трэба клапаціцца пра жывёл. Калі ты думала, што я не гляджу на цябе, ты прыгатавала мне на Дзень Нараджэння торт, і я зразумела, што маленькія знакі ўвагі вельмі важныя. Калі ты думала, што я не гляджу на цябе, ты прачытала малітву, і я паверыла, што ёсць Бог, з якім заўсёды можна паразмаўляць. Калі ты думала, што я не гляджу на цябе, ты пацалавала мяне на ноч, і я зразумела, што ты любіш мяне. Калі ты думала, што я не гляджу на цябе, я бачыла, як па тваіх шчаках цякуць слёзы, і зразумела, што бывае ад слёз балюча, але, калі мы плачам, слёзы ачышчаюць нас. Калі ты думала, што я не гляджу на цябе, ты ўсміхнулася, і мне захацелася быць такой жа прыветлівай, як ты. Калі ты думала, што я не гляджу на цябе, ты клапацілася пра мяне, і мне захацелася стаць лепшай, чым я была. Калі ты думала, што я не гляджу на цябе, я ўсё бачыла, і мне хацелася сказаць табе дзякуй за ўсё, што ты зрабіла тады, калі ты думала, што я ўвогуле не гляджу на цябе!”






