БАЦЬКОЎСТВА
Малітвы для сужонкаў
МАЛІТВА ЖОНКІ ДА МАЦІ БОЖАЙ
Маці Найсвяцейшая,Марыя, цешуся ,што разам з Табой нашу годнасць быць жанчынай і жонкай.Выпрасі ў Пана нашага Езуса Хрыста,о благаслаўлёная між жанчынамі,святасці нашаму сужэнству.Ведаю,што маю вялікае заданне:праз асабістае сведчанне акультурваць тых,хто разам са мной жыве. Не хачу падарваць Божы давер.
Дапамажы мне,Маці цудоўнай любові,любіць Бога па-над усё,навучы маліцца і супрацоўнічаць з Богам.Я вельмі прагну,каб у нашым доме панавала рэлігійная атмасфера,каб мы лічыліся з Божай воляй і спаўнялі яе кожны дзень.
Заступіся перад Тваім Сынам за майго мужа,выпрасі нам вялікую ласку - служэнне Богу ў чыстым сужэнстве. Маці Божая, чувай разам з мужам Тваім, св.Юзафам,над нашым сужэнствам і нашымі дзяцьмі - зараз і надалей.
Амэн.