БАЦЬКОЎСТВА
Прыпынак 11
Езуса прыбіваюць да Крыжа
У адзін дзіцячы сад прыйшоў “добры дзядзя” адукоўваць дзяцей. Тады ў садах, школах і т.п. праводзілі антырэлігійную агітацыю. І вось “дзядзя” пасадзіў дзяцей у кружок на падлозе і стаў паказваць малюнкі. Атмасфера юыла цудоўная. І раптам “дзядзя” паказвае абраз Мацт Божай Чэнстахоўскай. Дзеці гавораць: “Гэта Чэнстахоўская Мацт Божая!” – “А адкуль вы ведаеце?” – “У нас у Касцёле вісіць”, “а ў мяне ў хаце”, “а ў мяне ў кніжцы ёсць такі абразік”.
Тады ён пытаецца: “ А бачылі, каб яна хадзіла па вуліцы?” Цішыня. Тое ж самае было і з распяццем: “ Вы бачылі калі-небудзь, каб Езус гуляў па вуліцы?” Цішыня.І тады “дзядзя” задаволена і ўрачыста тлумачыць: “Вось бачыце, гэта дарослыя ўсё прыдумалі, а на самой справе Бога няма.” І тады 6-гадовы хлопчык устае і, зжаўшы кулачкі, кажа: “ Ведаеце што, мой тата вельмі разумны, мой тата працуе прафесарам ва універсітэце і вучыць студэнтаў. І ён кожны дзень становіцца перад распяццем на калені і моліцца. Мой тата ніколі не стаў бы на калені перад кімсьці прыдуманым!” І “дзядзя” пайшоў прыстыджаны і больш ніколі не прыходзіў. Шасцігадовы хлопчык выйграў спор. А яго бацька мог і не гаварыць пра Бога ні слова. Дастаткова таго, што ён штодзённа ўставаў на калені перад кімсьці, хай нават нябачным.