Бацькоўская пяшчота

( 2 Votes )


БАЦЬКОЎСТВА

Хвала Хрысту,мае дарагія!!!!!!і зноў я з вамі,якая радасць,якая адказнасць,які прастор думак.....Не ведаю чаму,але сёння хацелася б напісаць пра бацькоўскую пяшчоту,асабліва мацярынскую.Ну і тэма гучыць так "Мама,пацалуй мяне!"

Як вы ўжо заўважылі,я пішу заўсёды шчыра,шмат пішу пра тое, аб чым многія б прамаўчалі,бо гэта вельмі асабістае,а я вось лічу,што магу з вамі падзяліцца тым,што дзееца ў маёй сям'і,душы,з якімі цяжкасцямі давялося сутыкнуцца!
Заўсёды здзіўляла мяне мама маёй аднакласніцы,так часта яна яе цалавала.

...мне гэтага не хапала,таму я зайздросціла,як кажуць у народзе, "па-добраму зайздросціла".Яна частуе сваю дачушку і цалуе,перад сном цалуе,сустракаюцца пасля школы - зноў цалуе....не хапала мне гэтага...можа,таму што мама ў мяне даволі строгая і сур'ёзная,таму хацелася нейкай кампенсацыі ў выглядзе пацалункаў....Зараз я ўжо дарослая,а мне не хочацца сакрэтнічаць з матуляй,хоць я яе вельмі люблю...не хочацца размаўляць гадзінамі пра ўсё на свеце...мне хапае некалькі гадзін,каб адчуць,што я побач з мамай і мы сям'я...і гэта мне вельмі баліць....данімае....добра,калі мама з дачкой як сяброўкі,у мяне не так...я ні ў чым яе не віню,кожны мае свае заганы і недахопы,я таксама не ідэал!!!Мама,я цябе люблю такой,якая ты ёсць!!!!
Так,я думаю,усе зразумелі для чаго я тут пісала ўсе свае перажыванні....Матулі,таты,часцей цалуйце,абдымайце сваіх дзетак,гаварыце,што вы іх любіце,гэта важна,і не думайце,што тым самым вы іх разбэсціце!!!!Разбэсціць можна тым,што мы не умеем сказаць дзецям "нельга", "так трэба",тым, што цацак зашмат і не ведаем куды іх класці,а кнігі чытаць ім не хочацца,тым,што шкадуем іх і не прывучаем да працы,не прывучаем дзяліцца ежай,адзежай з іншымі...А любоўю і пяшчотай ніхто не можа разбэсціць!!!!А калі яшчэ і тата можа праявіць сваю любоў праз абдымун і пацалунак,то шчаслівыя там дзеці,асабліва дзяўчаты!!!!!!!!!!!!!!Усім жадаю любові і не шкадуйце сваёй дабрыні і пяшчоты!!!!!!!Ваша Вікторыя:)

 

 

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 233 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091