Крыжовы шлях сямейнага жыцця. Прыпынак 10

( 0 Votes )


БАЦЬКОЎСТВА

Крыжовы шлях сямейнага жыцця (працяг)

Прыпынак 10


З Езуса здымаюць адзенне

Езус аддаў усё: кроплі крыві, пот, боль, сваё адзенне. Ён разумеў, што адзенне – гэта толькі рэч. Толькі душу Ён не аддаў вар'ятам, толькі Богу, толькі Богу: “ У рукі Твае аддаю я дух мой”
А мы ў нашых сем'ях забываемся аддаць душу Богу, сэрца Богу, а вось рэчам надаём важнае месца: камп'ютар, тэлевізар, модны касцюм, еўрарамонт, кітайскі сервіз. Увесь час жывём для заробку рэчаў, а не клапоцімся аб збаўленні душы.

Калі бацька ў сям'і дае дзецям і жонцы сведчанне таго, што рэчы – гэта не самае галоўнае, што трэба ўмець імі карыстацца, трэба ўмець іх рэалізоўваць, але нельга жыць для рэчаў, то тым самым дае адно з найважнейшых жыццёвых сведчанняў, што “БЫЦЬ”, важней, чым “МЕЦЬ”. Таму што людзей трэба любіць, а рэчамі валодаць, карыстацца, - і ніколі наадварот.

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 263 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091