Бацькоўства. Слова ад аўтара

( 3 Votes )


БАЦЬКОЎСТВА

Хвала Хрысту,мае чытачы!!!!!!)))))Як здорава быць з вамі праз гэтую рубрыку,дзяліцца з вамі эмоцыямі,ведамі,вопытам бацькоўскага жыцця і проста дзяліцца карыснай інфармацыяй!!!!Але прыйшла да мяне ідэйка наконт таго,каб зрабіць падраздзел вашых пытанняў,пажаданняў наконт гэтай рубрыкі,можа,хто хоча разглядзець пэўную тэму ці задаць
пытанне,можа ёсць якіясь прапановы???пішыце ў каментарыях або асабістым паведамленнем!!!!буду вельмі рада на вашую зваротную сувязь!!!бо я не заўсёды магу ведаць,што цікавіць таго ці іншага чалавека,які перыяд дзяцінства або якія творчыя задумы цікавяць вас,мае дарагія?

????давайце адзін аднаму ў гэтым дапаможам!!!!!!ну і раз гаворка пайшла пра дапамогу,то нашая сённяшняя тэма будзе называцца:"Дапамога або праца ў сям'і":)
У нас у кватэры на сцяне вісіць цудоўны абраз Святой сям'і,заўсёды ім захапляюся,бо Святая сям'я намалявана не проста партрэтна,а падчас штодзённага жыцця,падчас працы:Юзаф каля ,зробленага сваімі рукамі, стала,,вакол габлюшкі,Марыя каля кудзелі і побач малы Езус!!!Езус быў не толькі Богам,але і звычайным дзіцём,якое выхоўвалася ў любові да працы,да штодзённых спраў!!!
Як часта бацькі робяць памылку,калі выконваюць працу самастойна(напрыклад рамонт пакояў,веласіпеда,капанне бульбы),а дзецям даюць як бы свае адказныя заняткі(прыбраць свой пакой,навесці парадак на паліцы з кнігамі).Так мы пачынаем выхоўваць дзяцей-эгаістаў,прыбірай і рабі толькі тое,што датычыць цябе і тваёй тэрыторыі,тады не здзіўляцеся,калі дзіця не захоча вам дапамагчы ў старасці зрабіць вам рамонт або дапамагчы Касцёлу ці іншым людзям.Усё стараемся рабіць разам і па меры сіл кожнага члена сям'і:робім рамонт,няхай дзеці выносяць старыя шпалеры,навучыце іх разводзіць клей,прытрымаць лесвіцу,падаць самарэзы,памыць падлогу,выцерці пыл...ды і па сабе ведаю,калі робіш усё сям'ёй,то часта гэта ўсё выходзіць хутчэй і весялей,то нос у пабелку выпацкаеш,то прыліпнеш да клею- проста ёсць што ўспомніць і з чаго пасмяяцца!А сама галоўнае,што перад кожнай сумеснай працай трэба маліцца,каб добры Бог паспрыяў у нашай працы,у нашых задумах,каб наш труд быў плённы і насычаны сямейная атмасферай узаемадапамогі і любові.Калі дзеці працуюць разам з намі,яны вучацца дапамагаць і вучацца простаму побыту і дабрабыту,а гэта дарагога каштуе!!!!А самае галоўнае не забывайцеся дзякаваць,як Пану Богу,так і сваім дзецям,для кожнага з нас падзяка - гэта наша праява салідарнасці, любові і павагі да маленькага чалавека!!!!!))))
з любоўю ваша Вікторыя!)

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 232 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091