БАЦЬКОЎСТВА
Хвала Хрысту,мае дарагія!!!!!Вось мая доўгачаканая папяльцовая серада,час калі можна яшчэ раз паглыбіцца ў сваёй веры і выйсці насустрач Езусу,які цярпеў за нас на Крыжы мукаў!!!
Вельмі важна,каб у сям'і бацькі сустракалі папяльцовую сераду,як вельмі важнае здарэнне і паказалі сваім дзецям вартасць і карысць посту,а як я кажу- час
міласціны і дабрыні нашай душы.Напрыклад,месца,дзе вы моліцеся сям'ёй можна засцяліць фіялетавым абрусам,зрабіць для дзяцей і сябе скарбонку пастаноў,дзе будуць усе вашыя мэты і адрачэнні,
яшчэ вельмі мне падабаецца,калі ўся сям'я бярэ агульную пастанову на ўвесь пост,якая датычыць кожнага члена сям'і(напрыклад, у пятніцу ўсім разам хадзіць /альбо чытаць дома/ на Крыжовы шлях,можна адмовіцца ад прагляду тэлевізара).А яшчэ цудоўная ідэя на Вялікі Пост,гэта наведванне дзіцячых дамоў,шпіталяў,дамоў прыстарэлых,каб нашыя дзеткі бачылі,што ёсць людзі,якія чакаюць і патрабуюць нашай дапамогі,з маленства трэба вучыць нашых дзетак любові і міласэрнасці для тых,хто гэтага так патрабуе!!!!
Прабачце,што сёння не так разгорнута пішу,але праўда кажу,што вельмі стамілася з пераездам і вельмі хочацца спаць)))спадзяюся,што нашая сустрэча онлайн усе-роўна была для вас карыснай і цікавай!!!Ваша Вікторыя)))