БАЦЬКОЎСТВА
Крыжовы шлях сямейнага жыцця(працяг)
Прыпынак 9
Езус падае трэці раз
Бывае вашаму дзіцяці атрымоўваецца зрабіць дрэнны ўчынак, што адбываецца, калі ён кажа вам: “Тата, я не хацеў…прабач!” Што вы робіце? – абдымаеце і цалуеце яго. Чаму? Таму што такім чынам вы гаворыце яму, што любіце яго. Бог робіць тое ж самае. Ён ласкава любіць вас. Калі мы грашым і робім дрэнна, давайце пастараемся, каб і гэта прыблізіла нас да Бога. Скажам Яму з пакорай: “ Так, я ведаю, што не павінен быў так чыніць, але нават гэтае сваё падзенне я аддаю Табе!
”