БАЦЬКОЎСТВА
Усім Хвала Хрысту!!!!!!!!!!!!!!!!!!!Сёння,нягледзячы на тое,што мая дачушка зялёная жабка,бо хварэе вятранкай,нягледзячы на тое,што на днях мы пераязджаем на іншае месца жыхарства,нягледзячы на тое, што нашая котка захварэла,я маю добры настрой і не губляю надзеі на тое,што ўсё будзе добра і пішу нашу сённяшнюю рубрыку на тэму: "Бацькоўства - гэта шчасце,якім трэба дзяліцца."
Я такая шчаслівая,што ў мяне ёсць сям'я,што я маю штодзённыя клопаты,справы, радасці бацькоўства!!!!Як часта я чую,што з часам губляецца рамантыка,што,калі з'яўляюцца дзеці,то ў хаце няма вольнага часу,шмат нерваў,недахоп грошай,недахоп часу адзін на аднаго,недахоп пяшчоты,пазітыву.
..дзеці робяць мужа з жонкай як бы больш сур'ёзнымі,дарослымі,занудлівымі..."Вось,калі з'явяцца дзеці- ты мяне зразумееш,чаму я такая нервовая,чаму мы з мужам такія халодныя адзін да аднаго!" Для мяне гэта проста дзіка слухаць,гэта няпраўда і лянота!!!!!Гэта няпраўда,што калі з'яўляюцца дзеці,то бацькоўства становіцца рабствам і цяжарам для маладой сям'і!!!Гэта няпраўда,што калі з'яўляюцца дзеці,то дэкрэтны отпуск - гэта катарга і другая праца,цяжэйшая праца за ўсе іншыя і тры гады,гэта гады,калі ты не маеш часу на мужа, на сябе,ты ўвогуле не маеш часу ні на што!!!!Гэта ўсё не праўда!!!!Так,часу вольнага ўжо не так многа,але сучасныя мамы,ну прызнайцеся,што вам проста лень лішні раз разпланаваць час так,каб кожная хвіліна была выкарыстана плённа,з розумам:ёсць час і на мужа(каб прыгатаваць смачную вячэру ў нядзелю,у дзень Пана,пасядзець і пабалтаць з ім,калі дзіця ўжо спіць,ёсць час і на тое,каб здзівіць свайго мужа,зрабіць сюрпрыз:не трэба бегаць па магазінам,як ашалелая і шукаць на што патраціць грошы,каб купіць падарунак на 23 лютага,трэба проста захацець падарунак зрабіць самой,з дзецьмі,яны тады таксама вучацца дарыць падарункі ад сэрца,а не тыя,што ляжаць у магазіне на вітрыне,халодныя і зробленыя на канвеер,толькі для камерцыі і прыбылі багатага дзядзі;ёсць час і на тое,каб гатаваць,як і нашыя бабулі сняданне, булачкі,пернікі, розныя смачносці,проста ўзяць і не ляніцца,выключыць любімы серыял ці кінуць недапрасаваную адзежу і пайсці,ды спячы смачны пірог,паверце,дзеці і муж вельмі будуць рады пахучаму і смачнаму пірагу,чым ідэальна выпрасаванай і акуратна складзенай адзежы;ёсць час і на тое,каб схадзіць разам у кафэ, проста на вуліцу,толькі не ляніцца,адкласці тое,што не так важна,як праведзены час разам;ёсць час і на тое,каб прыгожа апрануцца,Калі муж пад'язджае з працы да дому,проста не ляніцца і не думаць,што гэта ўсё глупства і напышчаныя словы псіхолагаў,вядома,што сужонак вас любіць любую,але я думаю яму будзе прыемна,што вы стараецеся быць прыгожай для яго,ды і дзеці бачаць гэтую зваротную сувязь таты;ёсць час і на сябе любімую,,каб пачытаць кнігі не толькі пра выхаванне дзяцей,але і пра моду, акцёраў,пачытаць классіку,кнігі па псіхалогіі,бо мама павінна развівацца як мага болей,бо дзеці хочуць ведаць усё і часцей за ўсё пытаюцца ў мамы і чакаюць адказаў,а калі мама шмат ведае,то самі разумееце,для дзяцей яна будзе проста супермама,якая плыве на сучаснай хвале,як я люблю,калі аднагодкі кажуць адзін аднаму "у цябе такая сучасная мама,з ёй так цікава,яна многае ведае, з ёй не сумна,яна не зануда";ёсць час на сябе любімую,калі дзеці спяць ці яны ў школе,калі тата разам з дзецьмі паехаў на рыбалку ці ў лес,калі дзеці проста гуляюць,бо калі мама адпачывае і пасля адпачынку яна радасная,то я думаю,што дзеці зразумеюць,што адпачынак гэта важна і карысна для чалавека;ёсць час і на сяброў,знаёмых,сябры - гэта другая сям'я,а дзеці вучацца,як трэба сябраваць і з кім;ёсць час на ўсё,галоўнае не ленавацца і планаваць свой дзень,я на поўным сур'ёзе кажу,ПЛАНАВАЦЬ,я так раблю і бачу,што калі мой дзень насычаны шматлікімі клопатамі і працамі,то я жыву на поўны ўдых і выдах,я падпітваюся той энергіяй,якую я аддаю,дзіўна,але гэта так!!!Але самае галоўнае,што дзень трэба пачынаць з Богам і закнчваць з Богам,які бы ты стомлены не быў,які б эмацыянальна ўзрушаны і нервовы не быў,пра Бога не забывай!!!!У пачатку дня ахвяруй свае рукі і сэрца,каб служылі яны з радасцю і аптымізмам для сям'і,сяброў,родных,каб дзень быў на хвалу Богу,а ў канцы дня аддаць усе добрыя справы Богу,аддаць сваю стому і радасць ад пражытага дня,падзякаваць за дар жыцця і за тое,што маем сям'ю,падзякаваць за тое,што дзень быў классны і плённы!!!Аддаць свае слабасці і можа нейкія няўдачы,промахі,крыўды,заганы Богу,аддаць у Яго рукі і хай Ён благаславіць нас на добрыя справы!!!!
Мяне часта пытаюцца,як я ўсё паспяваю: і сюрпрызы рабіць,і пірагі пячы, і Дзень Нараджэння адзначыць весела і з конкурсамі,ды і на прыроду выехаць,стаенкі выдумляць,вершы,казкі пісаць,хадзіць ў Касцёл...???Я адказваю проста: я проста хачу так ЖЫЦЬ,я ад гэтага "ловлю кайф",я ад гэтага шчаслівая,мне па-другому не цікава,мне па-другому сумна,у мяне адно жыццё і мне будзе сорамна казаць,што я не маю часу на радасць, любоў, усмешкі,сюрпрызы,што ў мяне няма часу на мужа,дзяцей!!!Я раблю медалі з картону для мужа на 23 лютага,а дачушка ў гэты час аблівае падлогу вадой,няхай,але ж з гэтага я маю двайную радасць:дзіця шчаслівае,што можа крыху пашкодзіць і муж шчаслівы,бо яму прыемна атрымаць такі душэўны падарунак. Я ўпрыгожваю вокны выцінанкамі,а Надзюшка разкідавае усю адзежу па ўсёй кватэры,нічога,вечарам усё зберыцца, за тое, дзіця пад такім уражаннем ад казачнай і каляднай прыгажосці,а мужу прыемна вяртацца з працы ва ўтульны і ўпрыгожаны дом.Я вам праўду кажу,што хапае часу на ўсё:і на малітву, і на дзяцей і на мужа, і на працу, і на сябе, і на сяброў, і на вольны час, і на інтэрнэт, і каб пачытаць журнал ці кнігу!!!!!Галоўнае быць з Богам,а ён дасць сілы і аптымізму ва ўсіх вашых справах!!!Вы можа думаеце,а пры чым тут бацькоўства???а вось пры чым- так часта дзеці бачаць заматаных ад працы бацькоў,якім не цікава жыць у радасці,якім не цікава развівацца,якія толькі і ведаюць,што паразмаўляць пра валюту,цэны ў крамах, несправдялівых прэзідэнтаў, дрэнных суседзяў і пра малыя зарплаты...яны бачаць бацькоў і іх праблемы,бачаць,што жыццё такое цяжкое і шматлікае на праблемы...Дзеці з маленства вучацца быць сур'ёзнымі,замотанымі, пакрыўджанымі дзяржавай,запрацаванымі і шэрымі!!!!Як здорава,калі бацькі могуць пагаварыць пра духоўныя справы, пра Бога, пра тое,як яны цудоўна з'ездзілі на возера, прыпомніць смешныя выпадкі з дзяцінства,проста дзяліцца радасцю!!!!Бацькоўства - гэта шчасце,якім трэба дзяліцца са сваімі дзецьмі, з суседзямі,роднымі,сябрамі!!!Бо д'ябал ведае,што сям'я - гэта скарб,таму часта спакушае нас на тое,каб зрабіць з сям'і руціну і бездань праблем,але мы ведаем,што з Богам усё ідзе па плану і самаму цудоўнаму і шчасліваму плану!!!!!Ваша Вікторыя;)